.RU

Догляд дзіцяці першага году ж ы цця

Догляд дзіцяці першага году ж

ы

цця



Дзіця, якое нарадзілася на свет, трапляе ў новыя для яго ўмовы знешняга асяроддзя, у той час як многія органы ў яго яшчэ недастаткова прыстасаваныя да гэтага. Правільна наладжаны догляд і правільнае выкармліванне – галоўныя ўмовы нармальнага развіцця дзіцяці.

3 першых дзён нараджэння дзіцяці ўсё вакол яго павінна быць чыстым:

бялізна, ложак, рукі таго, хто абслугоўвае немаўля.

Дзіця павінна мець асобны ложак з цвёрдым матрацам. Матрац павінен быць накрыты цыратай і прасцінкай. Маленькую падушку можна выкарыстоўваць пасля 6 месяцаў.

Ў пакоі, дзе знаходзіцца дзіця, ні ў якім разе нельга паліць (курыць). У любую пару года пакой, у якім знаходзіцца дзіця, трэба некалькі разоў у дзень праветрываць, лепш за ўсё з дапамогай скразняку, а на гэты час выносіць дзіця ў суседні пакой. Тэмпература паветра ў памяшканні павінна быць 18-20 градусаў па Цэльсію. Уборку праводзяць штодзённа і толькі вільготным спосабам.

Ўсю вопратку дзіцяці трэба захоўваць у асобнай шафе. На століку або тумбачцы павінны знаходзіцца тэрмометры для вымярэння тэмпературы цела і вады для купання, слоік з ватай, гумавы балончык для клізмы, вазелін, дзіцячы крэм, тальк, раствор зялёнкі, посуд для падмывання дзіцяці і г. д.

Кожную раніцу твар дзіцяці абмываюць кіпячонай вадой пакаёвай тэмпературы. Вочы прамываюць кавалачкам ваты, намочанай у кіпячонай вадзе. Кожнае вока прамываюць абавязкова асобным кавалачкам ваты, ад знешняга куточку вока да ўнутранага. Вушы вычышчаюцца пры дапамозе чыстых ватных жгуцікаў. Поласць рта праціраць не рэкамендуецца, таму што розныя ўмяшанні могуць пашкодзіць слізістую абалонку і садзейнічаць з’яўленню малочніцы.

Пасля кожнага мочавыпускання і апаражнення кішачніка дзіця неабходна падмываць цёплай вадой з асобнай, прызначанай для гэтага ёмістасці. Пасля падмывання цела дзіцяці прасушваюць, а скуру ў пахавых складках змазваюць дзіцячым крэмам або кіпячоным астыўшым алеем.

3 першых дзён патрэбна правільна спавіваць і апранаць дзіця. Ўсё адзенне павінна быць з баваўнянай тканіны. Дзіця не трэба вельмі туга спавіваць. Ужо з другога тыдня жыцця можна пакідаць свабоднымі ручкі. 3 паўтара-двухмесячнага ўзросту ў час, калі дзіця не спіць, можна апранаць яму паўзункі, што дае магчымасць больш рухацца. Галоўку нічым не трэба прыкрываць, розныя шапачкі выклікаюць толькі патлівасць.

3 моманту адпадзення пупавіны і да 6 месяцаў дзіця неабходна купаць штодзённа, пасля 6 месяцаў да аднага года – праз дзень. Тэмпература вады пры купанні 36-37 градусаў, а для аблівання – на 1-2 градусы ніжэй. Працягласць ванны 5-10 хвілін. Пасля ванны цельца дзіцяці абсушваюць асцярожнымі прыкладваннямі мягкай просцінкі. Выкарыстоўваецца "Дзіцячае" мыла праз два дні на трэці. Для купання неабходна мець спецыяльную ванначку і не выкарыстоўваць яе для іншых мэтаў.

Самым фізіялагічным, найбольш прыстасаваным і карысным для дзіцячага арганізму харчаваннем з’ўляецца грудное малако. Ва ўзросце да 4-x месяцаў дзіцяці не патрэбны ніякія іншыя віды ежы ці піцця. Адкіньце соскі і пустышкі, часцей прыкладвайце дзіця да грудзей – як удзень так і уначы – у выніку Вы і Ваша дзіця будзеце ў добрым настроі.

Для нармальнага развіцця дзіцячага арганізма важным з’яўляецца рацыянальны рэжым дня. Ён уяўляе сабой чаргаванне па часе кармлення, сну і няспання. Час няспання павінен выкарыстоўвацца для фізічнага і разумовага развіцця.

3 мэтай гарманічнага разумовага развіцця распрацаваны спецыяльныя комплексы практыкаванняў, дзе прыёмы масажу чаргуюцца з гімнастычнымі практыкаваннямі. З комлексамі масажу ды гімнастыкі для дзяцей рознага ўзросту Вы можаце пазнаёміцца ў дзіцячай кансультацыі ці ў спецыяльнай літаратуры.

Дзіця неабходна прывучаць да свежага паветра з першых тыдняў жыцця. У цёплую пару года яго можна выносіць на вуліцу праз 5-7 дзён пасля выпіскі з раддому. Летам немаўля павінна знаходзіцца на паветры цэлы дзень, толькі не на сонцы, а ў цені.

Калі дзіця нарадзілася зімой, то прагулкі неабходна пачынаць з канца месяца жыцця пры тэмпературы не ніжэй за 5-8ºС. Працягласць першай прагулкі 15-20 хвілін. Паступова час знаходжання на свежым паветры павялічваецца. К 1 году ў зімовы перыяд дзіця можа знаходзіцца на паветры да 2 гадзін за 3-4 разы ў дзень.

Цудоўным відам загартоўвання з’яўляюцца паветраныя ванны. Пачынаючы ўжо з палутара-двух месяцаў можна праводзіць паветраныя ванны пры пакаёвай тэмпературы 18-20ºС. Дзіця распранаюць і даюць магчымасць спачатку паляжаць 2-3 хвіліны, а затым да 10-15 хвілін, 2-3 разы ў дзень. У гэты час праводзіцца масаж, гімнастыка, якая суправаджаецца ласкавай размовай з дзіцём.

Па ўсіх пытаннях, якія датычацца догляду, выхавання і развіцця Вашага дзіцяці можна звяртацца да патранажнай медсястры, фельчара ФАПа, участковага педыятара, або па тэлефонах Жыткавіцкай паліклінікі:

2-61-69 – кабінет дзіцячага доктара;

2-61-72 – дзіцячая рэгістратура.

Жадаем здароўя Вам і Вашаму дзіцяці!

Ірына ЦІШКОЎСКАЯ, дзіцячы доктар Жыткавіцкага ТМА, ГомельшчынаДадаць дакумент у свой блог ці на сайт 2010-07-19 18:44 Читать похожую статью
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • © Помощь студентам
    Образовательные документы для студентов.