.RU

Творчая справаздача аб рабоце ўстановы за 2011/2012 навучальны год - старонка 2


Аднак, вучняў, якія займаюцца на “9-10”, ва ўстанове няма. Таму на кантролі застаецца работа з вучнямі, якія маюць высокую матывацыю да навучання, праз арганізацыю факультатываў і правядзенне настаўнікамі стымулюючых заняткаў.

Стварэнне сістэмы мэтанакіраванага выяўлення, навучання і выхавання адораных дзяцей, забеспячэнне максімальна спрыяльных умоў для іх інтэлектуальнага развіцця, падрыхтоўка да ўдзелу ў алімпіядах, конкурсах, турнірах, канферэнцыях, стымуляванне творчага развіцця асобы – мэта школьнай праграмы “Адораныя дзеці”, рэалізацыя якой ў 2011/2012 н.г. адбывалася праз факультатыўныя заняткі,

індывідуальныя заняткі з адоранымі вучнямі, стымулюючыя заняткі, прадметныя конкурсы і пазаўрочную дзейнасць, правядзенне ўнутрышкольных алімпіяд, удзел у раённых алімпіядах малодшых школьнікаў, школьнікаў сярэдняга звяна, у ІІ і ІІІ этапе рэспубліканскай алімпіяды школьнікаў старэйшай ступені, даследчую дзейнасць і выступленне ў навукова-практычных канферэнцыях.

З мэтай падтрымкі, развіцця і сацыялізацыі адораных дзяцей на пачатак навучальнага года быў абноўлены банк дадзеных, у які ўключана 23 вучні, што саставіла 48 % ад усіх навучэнцаў установы (2010/2011 н.г. – 25 вучняў, што складае 42 % ад агульнай колькасці школьнікаў), асаблівая ўвага ўдзелялася пераемнасці паміж ступенямі навучання. Настаўнікамі-прадметнікамі былі распрацаваны індывідуальныя планы з улікам сферы інтарэсаў кожнага дзіцяці, складзены графік работы з адоранымі і наладжаны заняткі.

Адукацыйная прастора, створаная ва ўстанове для адоранага школьніка, сістэматычная і мэтанакіраваная працы педагогаў мае пэўныя станоўчыя вынікі:

У 2011/2012 навучальным годзе 6 вучняў, што склала 60% ад агульнай колькасці школьнікаў 3,4 класаў (2010/2011 н.г. - 5 вучняў, 50% ) прынялі ўдзел у раённай алімпіядзе малодшых школьнікаў “Таленавітыя дзеці” па беларускай, рускай мове, матэматыцы. Па выніках алімпіяды прызавых месц няма, што сведчыць аб зніжэнні рэзультатыўнасці ў параўнанні з 2010/2011 н.г. Бачна невялікая індывідуальная станоўчая дынаміка вучэбных дасягненняў вучаніцы 4 класа Галавач Анастасіі па матэматыцы, адмоўная дынаміка вучаніц 4 класа Бабуль Дар’і па беларускай мове, Бурской Карыны па рускай мове (настаўнік Горбач Т.Л.). Вучні 3 класа ўдзельнічалі ў раённай алімпіядзе ўпершыню, прызавых месц няма, працэнт выканання задання саставіў 44 па матэматыцы, 56 па беларускай мове (настаўнік Скаварада Г.М.).

11 вучняў, што складае 50% ад усіх школьнікаў 5-8 класаў, прадстаўлялі ўстанову ў раённай алімпіядзе школьнікаў сярэдняга звяна па дзевяці прадметах: беларуская, руская, англійская мова, матэматыка, фізіка, хімія, інфарматыка, гісторыя, біялогія (2010/2011 н.г. – 12 вучняў 5-8 класаў, што складала таксама 50 %). Вынікі алімпіяды - 6 прызавых месц: I месца – два: хімія, 8 клас, вучаніца Балцянкова Карына, настаўнік Жыгала С.В., беларуская мова, 8 клас, Наумовіч Валерыя, настаўнік Маліноўская Н.І. (2010/2011 н.г. - адно – хімія, 7 клас, вучаніца Балцянкова Карына, настаўнік Жыгала С.В.) II месца – два: фізіка, 8 клас, Балцянкова Карына, настаўнік Журкоўскі У.П., гісторыя, 6 клас, Балцянкоў Арцём, настаўнік Муравейка І.С. (2010/2011 н.г. – чатыры – матэматыка, 6,7 клас, вучаніцы Груша Юлія і Балцянкова Карына, настаўнік Балцянкоў А.М., гісторыя, 8 клас, вучаніца Нізовіч Карына, настаўнік Муравейка І.С., геаграфія, 8 клас, вучань Карачун Яўгеній, настаўнік Брылевіч С.А., ІІІ месца – два: беларуская мова, 6 клас, Нізовіч Дзіяна, настаўнік Хаванская Н.У., Груша Юлія, фізіка, 7 клас, настаўнік Журкоўскі У.П. (2010/2011 н.г. - адно – па фізіцы, вучаніца 7 класа Балцянкова Карына). Увогуле, колькасць прызавых месц застаецца стабільнай: 2010/2011 н.г. таксама 6 прызавых месц, што адлюстроўвае выпрацаваную мэтанакіраваную сістэму работы настаўнікаў-прадметнікаў з вучнямі сярэдняга звяна.

Аднак, патрабуе ўвагі арганізацыя работы з адоранымі вучнямі па англійскай мове, біялогіі, рускай мове.

У ІІ этапе рэспубліканскай алімпіяды ўстанову прадстаўлялі 8 вучняў па пяці прадметах. Па вынікіх алімпіяды чатыры прызавыя месцы: I месца, геаграфія, 9 клас, Карачун Яўгеній,

II месца, геаграфія, 11 клас, Янаў Яўгеній (настаўнік Брылевіч С.А.), I месца, матэматыка,

8

клас

,

Балцянкова Карына (настаўнік Балцянкоў А.М.), II месца, фізічная культура і здароўе, 11 клас, Янаў Яўгеній (настаўнік Лобан А.М.). Па выніках раённай алімпіяды да ўдзелу ў III этапе рэспубліканскай алімпіяды накіраваны Балцянкова Карына і Карачун Яўгеній, аднак, дыпломамі адзначаны не былі.

26.11.2011 года праходзіў раённы турнір знатакоў АБЖ для вучняў 6-8 класаў. Каманда ўстановы (3 вучні) прыняла ўдзел у раённых спаборніцтвах з наступнымі вынікамі: Наумовіч Валерыя, вучаніца 8 класа – 7 месца (2010/2011 н.г. – 1 месца), Груша Юлія, вучаніца 7 класа – 8 месца (2010/2011 н.г. – 2 месца), Нізовіч Дзіяна, 6 клас, - 5 месца, 10.02.2012 года вучні ўстановы ўдзельнічалі і ў раённай алімпіядзе па ПДР, вынік - агульнакаманднае 14 месца (2010/2011 н.г. – 4 месца). Таму настаўніку АБЖ Антановіч А.П. неабходна актывізаваць работу па падрыхтоўцы да раённых алімпіяд па правілах дарожнага руху і АБЖ праз правядзенне індывідуальных заняткаў з вучнямі на працягу ўсяго навучальнага года.

Арганізацыя даследчай дзейнасці вучняў патрабуе, у першую чаргу, зацікаўленасці саміх педагогаў. Традыцыйна ў лютым праводзілася школьная навукова-практычная канферэнцыя вучняў «Мечтайте, ищите, дерзайте!», на якую было прадстаўлена 3 работы малодшых школьнікаў, 4 работы вучняў 5-10 класаў. Па выніках канферэнцыі работы “Выцінанка як від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва” вучаніцы 4 класа Раманоўскай Валерыі, настаўнік Горбач Т.Л., і вучня 10 класа Новіка Аляксея “Ветлівыя словы ў трылогіі Якуба Коласа “На ростанях” (частка 1. “У палескай глушы”) былі прадстаўлены на раённую канферэнцыю. Новік Аляксей заняў II месца і ўзнагароджаны Дыпломам. Работа рэкамендавана да ўдзелу ў абласной навукова-практычнай канферэнцыі. Па выніках галасавання экспертнага савета работа Раманоўскай Валерыі не была дапушчана да ўдзелу ў НПК раённага ўзроўню, што дае падставу меркаваць аб недастатковай арганізацыі работы з матывіраванымі вучнямі ў пачатковай школе ў параўнанні з 2010/2011 навучальным годам.

Працягваецца ўдзел вучняў установы ў абласных і рэспубліканскіх конкурсах. З кожным годам колькасць удзельнікаў павялічваецца, што пацвярджае ўстойлівы інтарэс школьнікаў да навучання, неабходнасць у самавыражэнні і імкненні да дасягнення вынікаў.


Назва конкурса

2009/2010

2010/2011

2011/2012

“Кенгуру”

26

21

21

“Буслік”

22

16

28

“Зубрёнок”

15

4

11

“Журавлик”

17

22

24

“Колосок”

11

20

16

“Лингвистёнок”

17

24

28

“Инфомышка”

18

27

21

Усяго:



126



134



149





У 2011/2012 навучальным годзе вучні ўстановы атрымалі 1 прыз II ступені і 1 прыз III ступені ў конкурсе “Буслік” (настаўнік Маліноўская Н.І.), 1 прыз I ступені і 2 прызы II ступені ў конкурсе “Каласок” (настаўнік Брылевіч С.А.).

Тым не менш, пытанне аб рэзультатыўнасці ўдзелу школьнікаў у абласных і рэспуліканскіх конкурсах застаецца актуальным і патрабуе вызначэння дакладных шляхоў для далейшага яго вырашэння.

Выніковая атэстацыя ва ўстанове адукацыі ў 2011/2012 навучальным годзе праводзілася ў адпаведнасці з нарматыўна-прававымі дакументамі Рэспублікі Беларусь. За перыяд навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі атэставалася 2 вучні, якія здавалі чатыры абавязковыя выпускныя экзамены:

- беларуская мова (дыктант);

- руская мова (дыктант);

- матэматыка (пісьмова);

Такім чынам, за перыяд навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі сярэдні бал экзаменацыйных адзнак павысіўся ў параўнанні з балам за 2011/2012 навучальны год па беларускай мове (настаўнік Хаванская Н.У.), па рускай мове (настаўнік Шэйка І.Л.), матэматыцы (настаўнік Кухней Т.М.).

Срэдні бал экзаменацыйных адзнак паказвае адмоўную дынаміку ў параўнанні з адзнакамі за 2011/2012 навучальны год: па матэматыцы разыходжанне састаўляе 0,5 бала, па рускай мове – 1,5 бала.

За перыяд навучання і выхавання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі атэставалася пяць вучняў, з якіх чатыры здавалі два абавязковыя экзамены і адзін экзамен па выбары, вучаніца Раманчук Ганна прайшла выніковую атэстацыю ў парадку экстэрнату: згодна п.8 Інструкцыі аб атэстацыі ў парадку экстэрнату адзнакі па вучэбных прадметах выстаўлены з даведкі аб навучанні.


п\п



Прадмет



Адзнака (сярэдні бал)



Гадавая



Экзаменацыйная



Падагульняючая



1.

Беларуская мова

6,8



6,4



6,8



2.

Матэматыка

7,3



7,3



7,3



3.

Хімія

(1 вучань)

9



9



9



4.

Біялогія

(1 вучань)

8



8



8



5.

Геаграфія

(1 вучань)

8



8



8



6.

Фізічная культура і здароўе

10



10



10


Рэзультаты выніковай атэстацыі выглядаюць наступным чынам:

Можна адзначыць аб’ектыўнае выстаўленне адзнак за перыяд навучання і выхавання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі па матэматыцы (настаўнік Балцянкоў А.М.), біялогіі і геаграфіі (настаўнік Брылевіч С.А.), хіміі (настаўнік Жыгала С.В.), фізічнай культуры і здароўю (настаўнік Лобан А.М.). Адмоўная дынаміка сярэдняга бала экзаменацыйных адзнак у параўнанні з гадавой назіраецца па беларускай мове (настаўнік Маліноўская Н.І.).Адзнак нізкага ўзроўню па выніках выпускных экзаменаў за перыяд навучання і выхавання на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі ва ўстанове няма.

Жыццеўладкаванне выпускнікоў 2011-2012 навучальнага года адбываецца паспяхова, непрацаўладкаваных сярод іх няма. Колькасць выпускнікоў сярэдняй школы, якія паступілі ў ВНУ ў ў 2011/2012 навучальным годзе склала 100%:

Навучаль-ны

год

Колькасць выпускнікоў

Паступілі ў

ВНУ

ССНУ

ПТВ

К-ць

%

К-ць

%

К-ць

%

2007/2008

8

5

62,5

2

25

-

-

2008/2009

10

8

80

2

20

-

-

2009/2010

4

2

50

1

25

1

25

2010/2011

6

3

50

1

17

1/1*

17

2011/2012

4

4

100

-

-

-

-
2010-07-19 18:44 Читать похожую статью
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • © Помощь студентам
    Образовательные документы для студентов.