.RU

Анічэнка У.В., Прыгодзіч М.Р - Тд-дг. 021/тып. Гісторыя беларускай мовы вучэбная праграма для вышэйшых навучальных...

* * *


Анічэнка У.В., Прыгодзіч М.Р.

Гістарычная граматыка беларускай мовы. Зборнік практыкаванняў. – Мн.: БДУ, 1999. – 220 с.

Булахаў М.Г.

Практыкаванні і матэрыялы

па курсу гісторыі беларускай мовы. 2-е выд. – Мн.: Вышэйшая школа, 1969. – 180 с.

Памецька Н.К.

Гістарычная марфалогія беларускай мовы: Практыкум. – Гродна, 2002. – 225с.

Хрэстаматыя па гісторыі беларускай мовы

. – Мн.: Выд-ва АН БССР, 1961. – Ч.1. – 539 с.

Частка II. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы



Тлумачальная запіска



Гісторыя беларускай літаратурнай мовы як філалагічная дысцыпліна з’ўляецца састаўной часткай агульнага курса гісторыі беларускай мовы.

У адрозненне ад гістарычнай граматыкі, што вывучае, як у працэсе гістарычнага развіцця складвалася фанетычная сістэма, граматычны лад і слоўнік беларускай мовы, як у выніку паступовых змен, што адбываліся ў вуснай і пісьмовай мове, праходзіла станаўленне сучаснага якаснага стану мовы, у курсе гісторыі беларускай літаратурнай мовы разглядаюцца тыя змены і працэсы, якія адбываліся менавіта ў літаратурнай мове, г.зн. у мове агульнанароднай, апрацаванай і творча развітай мастакамі слова, дзеячамі культуры і навукі.

Асноўная задача курса – у цеснай сувязі з гісторыяй беларускага народа, гісторыяй культуры і літаратуры раскрыць вытокі беларускай літаратурнай мовы, гісторыю яе фарміравання і развіцця ад старажытнасці да нашых дзён. Таму праграма прадугледжвае пры асвятленні шляхоў фарміравання, развіцця і ўдасканалення беларускай літаратурнай мовы асэнсаванне таго, як складваліся ў розныя гістарычныя перыяды яе суадносіны з іншымі мовамі (у першую чаргу з царкоўнаславянскай, польскай, украінскай, рускай) і народнымі гаворкамі, як фарміраваліся і чым вызначаліся яе функцыянальна-стылявыя разнавіднасці і якую ролю яны адыгрывалі ў развіцці і станаўленні літаратурнай мовы, як паступова выпрацоўваліся і ўпарадкаваліся яе нормы.

Развіццё кожнай мовы мае свае спецыфічныя заканамернасці, якімі абумоўлены характар тых ці іншых працэсаў у яе развіцці. Таму ў праграме значная ўвага надаецца сацыяльным фактарам, што самым непасрэдным чынам уплывалі на працэсы фарміравання і функцыянавання мовы беларускай народнасці, развіццё беларускай літаратурнай мовы ў перыяд Вялікага княства Літоўскага, у часы Рэчы Паспалітай, пасля далучэння Беларусі да Расіі, у савецкія і постсавецкія гады, што вызначаюць характар моўнай палітыкі ў сучаснай Беларусі, асаблівасці беларуска-рускага двухмоўя.

Тэарэтычныя звесткі па гісторыі беларускай літаратурнай мовы прадугледжаны праграмай у такім аб’ёме, засваенне якога паслужыць трывалай асновай для авалодання практычнымі ўменнямі і навыкамі аналізу пісьмовых помнікаў ХІ-ХХ стст. розных функцыянальна-стылявых разнавіднасцей (стыляў).

Уводзіны



1. Гісторыя літаратурнай мовы як асобная лінгвістычная дысцыпліна гістарычнага цыкла аб фарміраванні і функцыянаванні ў розныя гістарычныя перыяды замацаванай у літаратуры нармалізаванай пісьмовай разнавіднасці мовы народа. Прадмет і задачы курса гісторыі беларускай літаратурнай мовы.

Паняцце літаратурнай мовы і гістарычная зменлівасць яго зместу ў розныя эпохі развіцця грамадства. Нарматыўна-стылістычны падыход да моўных з’яў пры вывучэнні гісторыі літаратурнай мовы. Гістарычнасць літаратурна-моўнай нормы; праблема кадыфікацыі нормы. Паняцце стылістычнай сістэмы літаратурнай мовы ў гістарычным аспекце. Суадносіны паняццяў “літаратурная мова” і “мова мастацкай літаратуры”, “стыль мовы” і “індывідуальны стыль” (“стыль пісьменніка”, “стыль твора”) у гісторыі літаратурнай мовы.

Адносіны курса гісторыі беларускай літаратурнай мовы да курса гістарычнай граматыкі і іншых раздзелаў навукі аб беларускай мове; яго месца сярод тых лінгвістычных дысцыплін, што вывучаюць ужыванне мовы (у адрозненне ад іншых лінгвістычных дысцыплін, якія вывучаюць лад мовы).

Культурна-пазнавальнае і навукова-практычнае значэнне курса гісторыі беларускай літаратурнай мовы для падрыхтоўкі спецыялістаў-філолагаў, для вывучэння мовы і літаратуры ў сярэдняй школе.

2. Сувязь гісторыі літаратурнай мовы з гісторыяй народа, яго культуры і літаратуры. Непасрэдная абумоўленасць перыядызацыі гісторыі беларускай літаратурнай мовы найбольш важнымі падзеямі ў грамадска-культурным жыцці беларускага народа. Вылучэнне ў гісторыі беларускай літаратурнай мовы трох асноўных храналагічных зрэзаў (перыядаў): 1) XI – пачатак XIV ст. – часы, з якіх пачынаецца літаратурна-моўная гісторыя ўсходніх славян (рускіх, украінцаў і беларусаў); 2) XIV – XVIII стст. – часы фарміравання і развіцця старабеларускай літаратурнай мовы; 3) ХІХ – ХХ стст., на працягу якіх склалася новая (сучасная) беларуская літаратурная мова як кадыфікаваная (нармалізаваная) сістэма. Праблема вылучэння асобных этапаў унутры асобных перыядаў у гісторыі беларускай літаратурнай мовы.

3. Крыніцы вывучэння гісторыі беларускай літаратурнай мовы. Творы (тэксты) розных жанраў старажытнай і сучаснай беларускай літаратуры (у шырокім сэнсе) як галоўная з гэтых крыніц; прынцыпы адбору і прыёмы навуковай інтэрпрэтацыі іх. Іншыя крыніцы
(філалагічныя распрацоўкі розных часоў, выказванні сучаснікаў пра развіццё літаратурнай мовы на пэўным гістарычным этапе і г.д.).

4. Кароткія звесткі пра вывучэнне гісторыі беларускай літаратурнай мовы ў дакастрычніцкі і паслякастрычніцкі час і афармленне яе ў асобную галіну беларускага мовазнаўства. Асноўныя працы па гісторыі беларускай літаратурнай мовы і іх ацэнка.

Літаратурная мова ўсходніх славян XI – пачатку XIV стст.



1. Сучасны стан пытання аб часе паяўлення пісьма на ўсходнеславянскіх землях, паходжанні літаратурнай мовы ўсходніх славян і ранніх этапах яе гісторыі. Традыцыйны погляд аб фарміраванні літаратурнай мовы ўсходніх славян на базе стараславянскай мовы шляхам паступовага напаўнення яе сродкамі жывога ўсходнеславянскага маўлення. Пашырэнне ў савецкі час погляду аб зараджэнні літаратурнай мовы ўсходніх славян на ўласнай моўнай аснове ў выніку ўзаемадзеяння яе з кніжнай стараславянскай мовай; вылучэнне ў сістэме літаратурнай мовы ўсходніх славян разнародных паводле паходжання стылістычных разнавіднасцей – тыпаў, або стыляў: а) кніжна-славянскага (паводле іншай тэрміналогіі – царкоўна-літаратурнага, царкоўна-кніжнага, кніжналітаратурнага) на стараславянскай аснове; б) народна-літаратурнага (інакш – свецка-літаратурнага), які вызначаўся складаным узаемадзеяннем народнай гаворкі ўсходніх славян і стараславянскай (царкоўнаславянскай) мовы; в) справаводнага (“дзелавога”), найбольш цесна звязанага з жывой усходнеславянскай гаворкай.

Меркаванне адносна паралельнага функцыянавання ў пісьменстве часоў Кіеўскай Русі дзвюх моў – царкоўнаславянскай (генетычна – стараславянскай) і набліжанай да жывога маўлення ўсходніх славян (старажытнарускай). Структурна-стылістычныя варыянты (лексічныя і граматычныя) у апошняй, абумоўленыя ўзаемадзеяннем у ёй царкоўнаславянскай і ўсходнеславянскай стыхій.

2. Грамадскія функцыі літаратурнай мовы ўсходніх славян старэйшай пары. Размежаванне пісьмовых помнікаў паводле іх моўнай асновы. Найбольшая распаўсюджанасць помнікаў на царкоўнаславянскай моўнай аснове. Уплыў царкоўнаславянскай мовы на тагачасную літаратурна-моўную творчасць усходніх славян, вядучая роля яе ў выпрацоўцы правапісна-граматычных нормаў, спосабаў і прыёмаў літаратурнага выказвання. Гістарычная абумоўленасць гэтай з’явы тагачаснымі сацыяльна-эканамічнымі і культурна-гістарычнымі фактарамі.

3. Характарыстыка мовы помнікаў усходнеславянскага пісьменства старэйшай пары – казанняў Іларыёна і Кірылы Тураўскага, жыційнай літаратуры, перакладных (з грэчаскай мовы) гістарычных аповесцей, твораў У.Манамаха, летапісаў, “Слова аб паходзе Ігаравым”, “Рускай праўды”, грамат і інш. Своеасаблівае месца так званых “дзелавых” помнікаў у тагачасным пісьменстве; пы-танне аб правамернасці разгляду іх у гісторыі літаратурнай мовы. Адметнасць стылістычных адносін у літаратурнай мове ўсходніх славян старэйшай пары параўнальна з тымі, якімі характарызуюцца сучасныя ўсходнеславянскія літаратурныя мовы.

4. Пісьменства на тэрыторыі сучаснай Беларусі ХІ – ХІІІ стст. Агляд найбольш каштоўных пісьмовых помнікаў, створаных тут у гэты час; нязначнасць у іх вузкамясцовых моўных рыс.

5. Утварэнне ў ХІІ – ХІІІ стст. на тэрыторыі Русі новых феадальных аб’яднанняў. Мясцовыя рысы ў пісьмовых помніках асобных рэгіёнаў як адлюстраванне працэсу складвання асобных усходнеславянскіх літаратурных моў.
2010-07-19 18:44 Читать похожую статью
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • © Помощь студентам
    Образовательные документы для студентов.