.RU

Кенгур (да Гарпадатэ): А вось так? (падразае)Гарпадатэ - Польскі паэт, драматург, літаратурны крытык І публіцыст...


Кенгур

(да Гарпадатэ): А вось так? (падразае)

Гарпадатэ

: Вазьму і так (прымае, але ўсляпую адбівае ў бок Аблівіі).

Кенгур

(амаль адначасова): Па дзевятнаццаці. Во ўмазаў! (шарык трапляе ў Аблівію, якая стаіць ля акна).

Гарпадатэ

(не валодаючы сабой): Лавіце яго!!! Гэта апошні!!!

Аблівія

(нахіляецца і хапае яго ў руку. Аўтаматычна глядзіць на яго і чытае): Чэмпіён... (гэтаксама, здаецца, аўтаматычна падыходзіць да акна і выкідае яго на вуліцу).

Гарпадатэ

: Рыза, ты ашалела? Гэта ж быў апошні, Рыза!

Кенгур

(тупа агаломшаны): У боксе немагчыма ўявіць такую сітуацыю!

Аблівія

(абурана): Ах! (маўчыць, штучна ўсміхаецца) Я выпадкова.

Гарпадатэ

(узбуджана): Як гэта – выпадкова? Падумай, у якую ты мяне ставіш сітуацыю, было па дзевятнаццаць (падыходзіць) Рыза, ты хлусіш! Ты выкінула яго наўмысна...

Аблівія

(няўпэўнена і ненатуральна):Я ж кажу – я выпадкова...

Гарпадатэ

: Я хачу ведаць праўду! Я на яе асабліва ласы... Навошта ты хлусіш, Рыза?

Аблівія

(урэшце выбухае): Ах, праўду? Ну дык добра, будзь сабе асабліва ласым... Я скажу табе праўду. Калі хочаш, дык не толькі пра шарык, але і нашмат больш, пра сябе, пра нас – усё.

Гарпадатэ

: (загаворваючы ёй зубы): Ты мне хочаш зубы загаварыць, Рыза, хочаш мне загаварыць зубы, каб не сказаць праўды пра шарык (раз’юшана). Я хачу, каб ты сказала праўду пра шарык, толькі пра шарык – ясна?

Аблівія

: Не. Я табе зубы не загаворваю. Але гэта вялікая справа: рэвалюцыя! Трэба ёй неяк аддаць пашану! (глядзіць на Арыёні) Бо гэта нібыта яшчэ адно стварэнне свету, разумееш, гросмайстар у шахматах, але таго свету, які існуе дагэтуль.

Гарпадатэ

(іранічна): Ну дык менавіта... Я і чакаю гэтага новага свету... (нервова) Але гаворка не пра тое! (раз’юшана) Мне патрэбны шарык!

Кенгур

: Няма тут з чаго рабіць канец свету, майстра, партыя амаль скончылася, і я яе выйграў. Вы прайгралі, майстра.

Гарпадатэ

(ледзь стрымліваючы раз’юшанасць): Рыза, рабі зараз што хочаш, але мне патрэбны тэнісны шарык.

Аблівія

: Пабла, зразумей... Падумай! хвілінку... (адступае) А зрэшты, адкуль я табе яго зараз вазьму?

Кенгур

: Згадзіцеся, вы прайгралі, майстра... бо я акурат ішоў першы ў гэтай партыі!

Гарпадатэ

: Магу пагадзіцца на нічыю... але калі вы мне прапануеце...

Кенгур

(перабіваючы): Але я не згодны. Спачатку зраўняйце лік, і толькі потым можа быць нічыя.

Гарпадатэ

(да Аблівіі): Рыза! (раз’юшаны) Рыза!..

Арыёні

(на імгненне прымаючы культурную, гуманную паставу гумарыста): Спадарства, ваша бездапаможнасць мяне трохі весяліць (да Гарпадатэ). Ці гулялі вы, майстра, калі-небудзь у шахматы без шахмат?

Гарпадатэ

(пачынаючы разумець): Ну натуральна. Заўжды, толькі калі вельмі спяшаўся. Апошні раз я нават гуляў так з сынам майго светлай памяці папярэдніка, гросмайстра Карла Дора... Але прычым тут гэта?

Арыёні

: Вельмі нават прычым. Бо ці нельга ўрэшце тое ж самае зрабіць з настольным тэнісам?

Кенгур

(няўцямна): Як гэта – у настольны тэніс без шахмат?

Арыёні

: Ну не, гэта ўжо занадта, чэмпіёне. Але, напрыклад, у настольны тэніс без шарыка…

Гарпадатэ

: Як?! Што вы кажаце?

Аблівія

(пляскае ў далоні): Ах, гэта цудоўна, Ральф! У табе сапраўды ёсць нешта (задумваецца) ад Сакрата... (бант з’язджае з яе галавы і падае долу, Аблівія падымае яго і трымае ў руках).

Кенгур

: Калі б быў шарык, то, прызнаюся, я б сыграў.

Арыёні

: Але яго няма.

Гарпадатэ

(да Арыёні): У вас дар пераконваць. Адчуваю, гэта будзе вялікі матч! Вялікі, бо без дэкарацый (падыходзіць да стала). Гэта ж сапраўды ў тэніс заўсёды гуляюць без шарыка, толькі інтуіцыяй. Шарык – гэта саступка гульцоў перад публікай, бо ён уласна і ёсць дэкарацыяй.

Аблівія

(усё больш захоплена): Божа, Божа, як гэта цудоўна, тое, што ты кажаш, Пабла. У табе сапраўды ёсць нешта (задумваецца) ад Сакрата. Гэты бант...

Арыёні

(культурна, але з зайздрасцю і крытычна): Ах, бясспрэчна, вашыя афарызмы, калі б яны датычылі не настольнага тэнісу, а сацыялогіі ці палітыкі… (змаўкае)

Аблівія

(перахоплівае ініцыятыву): А найперш філасофіі. Ральф (задумваецца, падыходзіць да Арыёні) Ральф, я сапраўды перастаю ўсё гэта разумець… але пакуль што яшчэ ведаю, што ты геніяльны… (уручае яму бант як узнагароду)

Гарпадатэ

: Насамрэч, смелая ідэя. Зараз мы яе выпрабуем… Ну што, па дваццаці, чэмпіён?

Кенгур

(смеючыся): Так. Нарэшце я магу лупіць з усяе моцы. Увага, я пада

ю

. (падаé)

Гульня толькі ракеткамі, адныя рухі. Яна надзіва пластычная і адначасова амаль музычная, хоць і адбываецца ў абсалютнай цішыні.

Аблівія

(зачаравана, ціха): Як яны таямніча гуляюць, Ральф… Такое адчуванне, што мы ўсе на спірытычным сеансе.

Арыёні

: Ты ўжо пачынаеш верыць, Рыза, што новая рэчаіснасць сапраўды нас нагоніць?

Кенгур

(крычыць): Прайшоў!!! Майстар забыўся, што мае цяперашнія падачы і над сланом бы прайшлі, а тым больш над гэтай сетачкай.

Гарпадатэ

: А вось вам! (зразае, прыгожа падскокнуўшы) Па дваццаці (з вуліцы новая чарга выкрыкаў і стрэлаў: Аблівія і Арыёні ўзбуджаныя i засяроджаныя, майстры гуляюць далей).

Аблівія

(прыгадваючы): Ральф, злітуйся! Зноў усё тое ж самае: там, у горадзе, адбываецца рэвалюцыя, а тут яны гуляюць сваю партыю ў тэніс… Ральф, што ты зрабіў?

Арыёні

: Ах, як жа ты нічога не разумееш, Рыза! Цяпер, калі яны занялі “Марока” – мы ўсяго толькі іх вязні…

Аблівія

: Гэтага Іклота Ільфарэ?

Арыёні

: Калі б яго аднаго! Але ж не, значна горш – ягонай хеўры! А персанал “Марока”, шукаючы ў іх ласкі, можа нават выдаць ім, што мы замежнікі.

Гарпадатэ

(гучней): Аўт! Не было лініі, я вяду!

Гуляюць далей. Цішыня. Апранутыя ў белае чэмпіёны свету, загіпнатызаваныя пустэчай, з ракеткамі, што адбіваюць нябачны шарык, засяроджана, таямніча рухаюцца ля стала. Арыёні забывае і прымае прышпілены да халата бант за ружу. На лесвіцы за дзвярыма чуваць крокі. Арыёні прыслухоўваецца.

Аблівія

: Выдаць нас?

Арыёні

(удаючы ўсмешку, відавочна аўтаматычна): Мая ружа так цудоўна пахне (безуважна нюхае бант, прыслухоўваючыся да крокаў на лесвіцы).

Аблівія

(здзіўлена): Ружа? (здагадваючыся) Ага! (паўза) І нават без шыпоў!

Крокі дасягаюць дзвярэй. Уваходзіць Базарні і ўзброеныя людзі Іклотa.

Базарні

(да тых, хто знаходзіцца ў зале): Рукі ўгору! (глядзіць на чэмпіёнаў свету, якія ў рассеянасці гуляюць яшчэ хвілю) Што? Што? (чэмпіёны ачомваюцца, адпускаюць ракеткі, становяцца з рукамі дагары).

Базарні

(да ўсіх): Я хачу, каб вы выдалі мне кіраўніка агентуры. Вам і так канец! (усе засяроджаныя, здушаныя, пануе бязладнае маўчанне. Да Арыёні) Што вы так маўчыце, халера вы ясная!.. Гэта вы і ёсць той правадыр?

Арыёні

(словы захраслі ў горле. Рухае рукой, нібыта кажа: як гэта?)

Базарні

: Ну? Бо я за такое канспірацыйнае маўчанне ўсіх тут расстраляю! (па нібыта ўкапаных у зямлю вязнях прабягаюць дрыжыкі. Яны бляднеюць і далей маўчаць). Паўтараю апошні раз, калі не скажаце, хто гэты чэмпіён…

Кенгур

(хістка ступаючы два крокі да Базарні, нейкім замагільным голасам): Чэмпіён? Але ж я чэмпіён…

Базарні

: Ах, вы? (з палёгкай) Нарэшце… (капрызіць) Але нават і тут д’ябальская таямнічасць… маскіроўка… Бо вы тут акурат найменш з усіх падобны да правадыра ўсёй агентуры… (Арыёні робіць жэст рукой, але не наважваецца перарваць). Калі і ваш Тэнеруа замаскіраваны гэтаксама добра, то ён, відаць, выглядае, як немаўля або максімум – жанчына… (“подленька”, “пахабна” смяецца) ха… ха…

Кенгур

(не разумее, нібыта “не сваім” голасам): Але я сапраўды… я толькі чэмпіён… нічога болей.

Базарні

(паблажліва): Ох, дык я ж і не сцвярджаю, што вы гэты самы Тэнеруа (сувора). Досыць таго, што тут вы самы галоўны. (Усе ўздыхаюць з палёгкай – спакойна і без пратэсту. Далей стаяць ля стала і ля акна, як і перад гэтым).

Кенгур

(усё яшчэ “не сваім” голасам): Я звычайны, просты баксёр…

Базарні

(нецярпліва): Досыць гэтай сціпласці, халера! Вы чэмпіён, пра якога адсюль выкінулі паведамленне. Гэтага дастаткова, каб загінуць… (усе наэлектрызаваныя, нібыта па іх прабег ток. Гэта той самы рух фізічнага здзіўлення).

Арыёні

: Паведамленне?

Гарпадатэ

: Паведамленне … адсюль?

Кенгур

(драўляна): Але ж я ўвесь час гуляў у настольны тэніс.

Базарні

: Так, сапраўды: вы ўдавалі гульню, каб затуманіць нам вочы, каб мець нейкае “алібі”… Але вы ўдавалі яе, нават не маючы шарыка… Бо ваш шарык…

Аблівія

: Іх шарык?..

Базарні, моўчкі і пагардліва дастаючы з кішэні шарык для настольнага тэнісу, бярэ яго двума пальцамі і паказвае вязням. Усе ўглядаюцца ў шарык і паступова пераводзяць позірк на Аблівію.

Аблівія

(бледная, кроў адхлынула ад твару): Я мушу растлумачыць: шарык выкінула я… Вы мне, праўда, не паверыце, калі я скажу, што гэта быў жарт або што гэта было ў ваш гонар… але так і было…

Базарні

(панура, холадна): Не паверу.

Аблівія

(наіўна): Яны вельмі раззлаваліся на мяне праз гэта…

Базарні

(з цёмнай, бязлітаснай усмешкай): Я так разумею, гэта ахвяра жанчыны, якая кахае? Ха… ха… ха… Значыць, хочаце загінуць разам!

Кенгур

(нервова): Вы сказалі: вестка… Але ж шарык для пінг-понгу?..

Базарні

: На якім напісаны ваш тытул – “чэмпіён”.

Аблівія

(закрываючы далонямі твар): Божа! Ах, сапраўды… той чэмпіён…

Кенгур

(непрытомна): Але ж гэта толькі фабрыка цэлюлоідных шарыкаў для настольнага тэнісу… Няўжо вы не чулі пра фірму “Чэмпіён”?

Базарні

(халодна): Не, не чуў… (паказваючы на Гарпадатэ) А што там, саюзнік вашай пінг-понгавай містыфікацыі?

Аблівія

: Гэта Пабла Гарпадатэ, гросмайстар у шахматах, найлепшы ў свеце.

Базарні

: У свеце? А хто сказаў, што свет увогуле існуе?

Гарпадатэ

(сціпла, не столькі тлумачачы, колькі апраўдваючыся): Ну, так звычайна кажуць… Натуральна, я кажу пра планету Зямля… толькі…

Базарні

(вульгарна і тупавата смеючыся): Глядзіце, каб вас саміх потым у зямлі не знайшлі. А то будзеце зямельку парыць, як той казаў… Свет занадта малы, каб мець сваіх гросмайстраў. Гэта народ вялікі! Ясна?

Гарпадатэ

(нічога не разумеючы): Як гэта – свет меншы за народ? Не разумею.

Базарні

(заўзята і іранічна): Ну дык я вам растлумачу, га? Дакладней, растлумачу толькі тое, што нас, народ, не дазволена не разумець, бо народ – не мастак, каб мець права быць незразуметым… Ну што, гросмайстар Зямлі?

Аблівія

(да Гарпадатэ, зляканая, трагічная): Божа, Божа… Пабла, навошта я сказала, што ты – найвялікшы ў свеце гросмайстар? Я думала, што табе гэта дапаможа, а яно цябе цяпер губіць.

Гарпадатэ

(іранічна, з нейкай “падскурнай” мудрасцю): Калі я памру… то хаця б за свет… Рыза!

Аблівія

: Не! Я больш не магу гэтага вытрываць! Не!... ты ж сапраўдны… Сакрат! Гэты бант, які я тады Ральфу…

Базарні

(узіраецца ў Арыёні, а хутчэй у чырвоны бант, прышпілены да халата): Вы забыліся схаваць гэты свой бант, спадару… Можа, вы думалі, што калі нешта навідавоку, то гэтага ніхто не заўважыць? Га?

Арыёні

(нервова, апрытомнеўшы): Бант? Чырвоны бант? Гэта што – сімвал партыі Тэнеруа?

Базарні

: Калі вы носіце яго нават на халаце, значыць – так… чырвоны бант на грудзях… Ах, магчыма, што дзякуючы вам, дзякуючы гэтай сённяшняй дэмакратыі, мы ўрэшце даведаемся нешта канкрэтнае пра Тэнеруа і пра яго арганізацыю. Вас расстраляюць разам з імі. Усіх разам. Зрэшты, я яшчэ на вуліцы так і думаў – агентура!..

Арыёні

: Я так разумею, цяпер ужо няма сэнсу пераконваць! (падлічвае) Шарык з надпісам “чэмпіён”, гросмайстар свету, чырвоны бант… Гэтага дастаткова, ажно столькі доказаў віны… (пазіраючы на бант) асабліва гэты бант… Цікава толькі, а што, калі б замест банта была ружа? (да Аблівіі) Бачыш, Рыза, нават у такіх несапраўдных ружаў бываюць шыпы… а мы думалі, што ўсё наадварот!

Аблівія

(па-ранейшаму істэрычна): Ральф, Ральф… не кажы мне гэтага… Гэта ж я…

Базарні

(пасля паўзы, уражаны ўсім гэтым): Вы падманваеце, вы адна тут бязвінная. Адзіны ваш падман – гэта тое, што вы выкінулі шарык (пагардліва заканчваючы). Істэрычная ахвяра жанчыны, якая кахае, якая прагне загінуць за мужчыну.

Аблівія

(па-ранейшаму істэрычна): Ах, не… не…

Базарні

(неўразумела): У сэнсе?..

Арыёні

(у апошняй атацы): Гэта мы акурат і запытваем у вас – як? Як гэта можа быць, што ўсё, што нас датычыць, адразу неяк звязана з Тэнеруа? Што ж гэта за ваш дэманічны вораг і за што ён нам так помсціць? Хто ж гэта так бязлітасна і паслядоўна нас пераследуе?

Базарні

: Але ж гэта вы павінны нам расказаць – які ён і чаго ён хоча, гэты таямнічы Возуб Тэнеруа.

Арыёні

: Я вам клянуся: ніхто з нас яго не ведае!

Базарні

: Ну канечне, ніхто. Мы самі ведаем пра яго жудасную канспірацыю. А вы, як агентура, ведаеце, чаго ён увогуле хоча, якая ў яго ідэалогія, чым ён бярэ натоўп? (да Кенгура) Вы ж, як правадыр, павінны гэта ведаць… вы ведаеце гэта, вы ў гэта верыце, і калі вы нам скажаце праўду, я пакіну вам жыццё. Ну? Якія ў вас погляды?

Кенгур

: А калі ў мяне ўвогуле няма ніякіх поглядаў… Я ніколі пра гэта не задумваўся… У нас, баксёраў, так мала часу…

Базарні

(да Гарпадатэ): А ў вас?

Гарпадатэ

: У мяне? Я не палітык… Я веру ў розныя шахматныя камбінацыі і тактыкі.

Базарні

(з трыюмфам): Ах, цяпер у мяне няма ніякіх сумневаў (крычыць). Агентура Тэнеруа! Вашы погляды, ваша ідэалогія, ваша сіла – гэта таямнічасць усяго, што вас датычыць. Ніхто не ведае, ці ёсць вы ўвогуле, і гэта прыцягвае да вас людзей. А вы ведаеце крыніцу сваёй моцы і хаваеце яе. Ну і хавайце сабе яе назаўжды, нават пасля пакарання.

Маўчанне; вязні ўжо нават не спрабуюць абараніцца. Базарні крокамі заваёўніка ходзіць узад і ўперад па зале “Марока”.

Арыёні

(апатычна): Яшчэ нешта можа нас абараніць?
2010-07-19 18:44 Читать похожую статью
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • © Помощь студентам
    Образовательные документы для студентов.