.RU

64. Нарастанне з’яў застою ў эканамічным і палітычным развіцці - Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не...


64. Нарастанне з’яў застою ў эканамічным і палітычным развіцці.



З 70-х гадоў пачынаюць запавольвацца тэмпы эканамiчнага развiцця i знiжацца ўздзеянне Эканамiчнай рэформы 1965 г. Узмацнiлiся негатыўныя з’явы i ў кiраваннi краiнай.

Час знаходжання Л. I. Брэжнева i яго саратнiкаў на пасадзе Генеральна-га сакратара ЦК КПСС звязваюць з так званым “застойным перыядам”.

Вядома, што гэта адбывалася не адразу i ў рознай ступенi выявiлася ў са-юзных рэспублiках i асобных рэгiёнах.



З адстаўкай Хрушчова былi адноўлены мiнiстэрствы, адзiныя абкомы i райкомы, адноўлена пасада Генеральнага Сакратара ЦК КПСС i адначасова скасавана яе сумяшчэнне з пасадай Старшынi Савета Мiнiстраў (якую, дарэ-чы, заняў А. М. Касыгiн).

ХХIII з’езд КПСС (сак-крас 1966), акрамя iншага, cкасаваў пастанову папярэдняга з’езда аб забароне абрання адных i тых жа асоб на кiруючыя пасады больш, чым тры разы запар. На думку Брэжнева, пастаянства кад-равага складу з’яўлялася адным з гарантаў стабiльнасцi партыi i дзяржаўнага ладу. Менавiта з гэтага “новаўвядзення” можна пачынаць

адл

i

к застойным з’явам

у грамадска-палiтычным жыццi, бо без прытоку новых сiл (а разам з iм – iдэй) палiтычная сiстэма заставалася кансерватыўнай i прымушала ўсе яе структуры функцыянаваць у адпаведнасцi з розумам i воляй “стойкiх ленiн-цаў”, сканцэнтраваўшых усе рычагi кiравання ў Палiтбюро на чале з Брэжне-вым, затым - Андропавым i Чарненкам.

Аналагiчная кадравая стабiльнасць мела месца i ў БССР, партыйную арганiзацыю якой з 1965 г. i да дня смерцi ўзначальваў П. М. Машэраў.

Сiстэма назначэння на адказныя пасады стварыла цэлы пласт у кiруючых кадрах – наменклатуру, якая аб’ектыўна перашкаджала службоваму росту кампетэнтных спецыялiстаў, таленавiтых арганiзатараў i г. д. Нi адзiн кан-дыдат на вышэйшую дзяржаўную або грамадскую пасаду Беларусi не мог заняць яе без узгаднення з Масквой. Мясцовыя кiраўнiкi жылi i дзейнiчалi па падабенству сталiчных таварышаў: келейныя рашэннi, пампезныя адмiнiстр i партыйныя будынкi, дачы, аўтамабiлi, спецпайкi.

1. Рэальныя рычагi ўлады моцна засяродзiлiся ў руках партыйна-бю-ракратычнага апарата. 2. Саветы як выбарныя органы ўлады апынулiся кан-чаткова адсунутымi на другi план i мусiлi маскiраваць недэмакратычны ха-рактар рэжыму. Тэрмiн “Савецкая ўлада” па сутнасцi з’яўляўся эўфемiзмам паняцця больш дакладнага - партыйная ўлада. Сесii Вярхоўнага Савета БССР праводзiлiся па падрыхтаваных сцэнарыях, з удзелам людзей, выбары якiх за працоўныя або iншыя заслугi, без улiку iх дзелавых якасцей як заканатворцаў. Невы-падкова, што усе законы, пастановы, рэзалюцыi прымалiся iмi аднагалосна. Сакральная фраза, якая перадвызначала прыняцце рашэння “есть мнение”. Партыйны апарат рэспублiкi усё больш пашыраў свае камандныя функцыi, браў на сябе вырашэнне надзённых бягучых пытанняў кiравання, падмяняючы савецкiя i гаспадарчыя органы. Фактычна ён зрабiўся бескантрольнай структурай, калi не лiчыць яшчэ больш высокую маскоўскую iнстанцыю.

Знiжэнне аўтарытэту Саветаў адпаведным чынам адбiлася на

стане за-коннасцi,

у прыватнасцi, на з’яўленнi так званых падзаконных актаў, з да-памогай якiх можна было вырашыць любое, патрэбнае зацiкаўленым людзям пытанне. Менавiта такiя акты далi магчымасць архiтэктарам абысцi Закон аб ахоўнай зоне Верхняга горада ў Мiнску, знесцi старыя пабудовы на Нямiзе, аддаць археалагiчныя пласты пад пабудову Метро. Праўда, на пачатку 80-х нейкаму партбосу прыйшла ў галаву светлая думка аб рэканструкцыi Траец-кага прадмесця, але ў 1984 новы акт вандалiзму ўзрушыў iнтэлiгенцыю i свя-домую моладзь, калi быў знесены будынак, дзе калiсьцi быў першы беларускi тэатр (зараз гатэль “Эўропа”).

Шырока распаўсюдзiлася так званае

“тэлефоннае права”,

калi нават суддзi не мелi права выносiць прыгавор па некаторых пытаннях, не ўзгад-нiўшы яго з райкомам або абкомам. У сувязi з гэтым кiраўнiцтва рэспублiкi набыло сабе “герастратаву славу” з нагоды так званай “вiцебскай справы”, па якой гру-пай следчых на чале

з Жаўняров

i

чам

было сфальсiфiкавана больш дзесятка крымiнальных спраў у адносiнах да людзей, незаконна абвiнава-чаных у забойствах жанчын. А адзiн з асуджаных быў нават расстраляны. А са-праўдны злачынца, член КПСС, актыўны дружыннiк Мiхасевiч 15 год быў няўлоўным.

У кастрычнiку 1980 г. у аўтамабiльнай катастрофе загiнуў П. М. Ма-шэ-раў, тагачасны I сакратар ЦК КПБ, вядомы ўдзельнiк партызанскага руху на Вiцебшчыне, Герой Савецкага Саюза i Сац. працы. Менавiта з яго iменем звязваецца вялiкi ўздым гаспадаркi i культуры рэспублiкi. Сапраўды, як кiраўнiк, ён зрабiў шмат у гэтым напрамку, iмкнуўся быць у гушчы ўсiх вы-творчых i духоўных працэсаў, клапацiўся аб дабрабыце народа, асаблiва, ве-тэранаў ВАВ. Але, з другога боку, як кiраўнiк партыйнай арганiзацыi рэспуб-лiкi, ён нясе адказнасць i за разбуральныя вынiкi камандна-адмiнiстрацый-най сiстэмы, якую ён узначальваў. У прыватнасцi, не без яго ўдзелу ў рэспублiцы ў непамерна вялiкiх маштабах адбывалася будаўнiцтва прадпрыемстваў “вялiкай хiмii”, 4/5 пра-дукцыi якiх iшло на патрэбы ўсяго СССР; у непрадуманых тэмпах мелiярацыi Палесся; у безгаспадарчым стаўленнi да працоўных рэсурсаў рэспублiкi, вынiкам чаго з’явiлiся адток беларусаў на “новабудоўлi веку” i заняпад вёскi.

П. М. Машэраў не мог не бачыць цяжкога становiшча беларускай мовы, на якой, дарэчы, ён любiў выступаць на ўрачыстых мерапрыемствах. Менавiта з яго ўдзелам праграмны тэзiс аб “росквiту i зблiжэннi нацый” набыў сваё злавеснае ўвасабленне: у гарадах знiклi ўсе беларускiя школы, iм на змену нават у вёсках сталi прыходзiць рускамоўныя. Такiм чынам, не iгнаруючы таго станоўчага, што было здзейснена на Беларусi пры Машэраве, нельга не пагадзiцца з тым, што ён быў не столькi “сынам беларускага народа”, як гэта ўкаранялася ў свядомасць грамадства, колькi сынам партыi. Прызнаць яго дзейнасць на 15-гадовым этапе яго сакратарства выключна станоўчай, гэта тое ж самае, што прызнаць адсутнасць застойных з’яў на Беларусi. Варта адзначыць, што i пасля яго смерцi (пры Кiсялёве - да 1983) i Слюнькове сiтуацыя ва ўсiх сферах жыццядзейнасцi беларускага грамадства заставалася нязменнай.

Ва ўмовах зрастання партыйна-дзяржаўных структур стыль i метады кi-раўнiцтва парткомаў усiх узроўняў будавалiся ў асноўным на дырэктывах, загадах, распараджэннях. Iнтарэсы партыйных груп не ўлiчвалiся, думка пра-цоўных калектываў пры падборцы i вылучэннi людзей на адказныя пасады iгнаравалася. Усё гэта i iншае блакiравала iнiцыятыву народа, ператварала яго ў паслухмянага выканаўцу гатовых рашэнняў.

Усё грамадска-палiтычнае жыццё рэспублiкi вызначалася дзейнасцю яе партыйнага кіраўніцтва. Дэфармаваныя яшчэ з часоў Ленiна адносiны памiж нiзавымi звёнамi i кiруючымi органамi заставалiся нязменнымi, хiба яшчэ больш пагаршалiся. Шэраговыя камунiсты (у адпаведнасцi са Статутам) не мелi магчымасцi ўп-лываць на дзейнасць камiтэтаў, тым больш – фармiраваць палiтыку партыi, хаця пэўная iлюзiя таго (партыйныя сходы, з’езды, “закрытыя лiсты” i г. д.) iснавалi. Гэтую iлюзiю падмацоўвала i сiстэма прыёму ў партыю на агульным сходзе. Пры ўсёй абмежаванасцi яе партыйная арганiзацыя БССР у 1985 г. складала каля 650 тыс чал (у саюзе - 17 млн.). За 20 год яна вырасла ўдвая (319 тыс.). Такая масавая арганiзацыя давала магчымасць звышактыўна “праводзiць у жыццё” любыя iдэi i дырэктывы. Адным з вынiкаў такой дзейнасцi КПБ паўплывала на фармiраванне агульнасаюзнай думкi, быццам Беларусь самая перадавая ва ўсiх адносiнах рэспублiка.

Аналiз метадаў работы партыйных арганiзацый Беларусi паказвае, што ў першай палове 80-х яны больш клапацiлiся аб стварэннi станоўчага ўражан-ня аб стане спраў у працоўных калектывах. Але сапраўдны яго стан падмя-няўся мноствам навязаных працоўным “iнiцыятыў”, “пачынаў”, “ударных вахт”, што павiнна было сведчыць аб iх (працоўных) зацiкаўленасцi ў сацы-ялiстычным будаўнiцтве. Варта прыгадаць кампанii: “60-годдзю ўтварэння СССР – 60 удар-ных тыдняў”, “Пяцiдзённае заданне – у чатыры днi”, “ХХVI з’езду партыi – 26 ударных вахт”, “40-годдзю перамогi ў Вялiкай Айчыннай вайне - наша ўдарная праца”. Актыўна ўкараняўся “пачын” горкаўскiх аўта-мабiлебудаў-нiкоў - “Нiводнага адстаючага побач”. Рознымi намаганнямi партыйныя i падпарадкаваныя iм прафсаюзныя камiтэты iмкнулiся шаблоннымi прыёмамi збiць у народа апатыю, удыхнуць у яго чарговую дозу казённага энтузiязму. Адным з такiх метадаў была

масавая раздача ўрадавых узнагарод.

Толькi з 1982 па 1986 гг. на Беларусi ордэнамi i медалямi было адзначана 29 тыс. чал.

У iдэалагiчным аспекце таксама адбывалiся пэўныя новаўвядзеннi. Так, з выпадку 50-годдзя Кастрычнiка партыйныя тэарэтыкi абгрунтавалi ўтварэн-не ў СССР новай гiстарычнай супольнасцi –

савецкага народа

. Адпаведным чынам, мясцовыя iдэолагi распачалi ўзмоцненую прапаганду савецкага i iнтэрнацыянальнага, адсоўваючы на другi план нацыянальныя патрэбы на-родаў. “Народы СССР- едины”.

Па-другое, лозунгi пабудовы камунiстычнага грамадства пры жыццi iс-нуючага пакалення не крытыкавалiся, але i не афiшыравалiся. На змену iм з’явiлася канцэпцыя пабудовы “развiтога сацыялiзму”. Разам з тым, нiякiх рэформ у грамадска-палiтычным жыццi, якiя б яму (развiтому сацыялiзму) адпавядалi, не назiралася. Мала таго, у кiраваннi эканомiкай панавалi тыя ж камандна-адмiнiстрацыйныя метады, узятыя на ўзбраенне яшчэ ў час сталiншчыны. Паладжэнне аб кiруючай ролi партыi быў зафiксаваны ў 6-м артыкуле, прынятай у 1977 г. Канстытуцыi СССР (адпаведна, i ў Канстытуцыi БССР ад 1978 г.). Праграма пабудовы камунiзму, абвечшаная ХХII з’ездам КПСС ужо не афiшыравалася. Новая Канстытуцыя абвяшчала, што наша грамадства перажывала эпоху “развiтога сацыялiзму”.

Характэрна, што, адначасова з яе прыняццем штучна павышаўся статус Брэжнева. Вiдавочна, з тым, каб процiстаяць замежнай крытыцы ў партый-ным характары ўлады ў краiне, ён быў абраны на пасаду Старшынi Прэзi-дыуму ВС.

Варта адзначыць, што “новым гiмнам” стаў мадэрнiзаваны стары, ад-куль вынялi асобныя iмёны i фрагменты, уласцiвыя сталiншчыне.



Дарэчы, сама сталiнская эпоха ў партыйных дакументах i на практыцы асвятлялася выключна пазiтыўна, аб яе ахвярах у лепшым выпадку не ўпамiналася (гл. тагачасныя энцыклапедыi). Cама асоба Сталiна ў навуковых творах, лiтаратуры, кiно i iнш. прыгадвалася толькi ў станоўчым кантэксце. Такiм чынам, i ў духоўным жыццi ўзнiкла тэндэнцыя да ўкаранення ранейшых каштоўнасцей, якiя прапаведавалi арганiзатары Кастрычнiцкай рэвалюцыi i барацьбы за сацыялiзм. Таму ж прысвячалiся шматлiкiя i частыя юбiлеi ў гонар Ленiна (100 год), Перамогi, Кастрычнiка, СССР, БССР, УЛКСМ i г. д. Асаблiва пампезна святкавалi прысваенне Мiнску званне Горада-героя i 60-годдзе (1978) БССР.

Заўважым, што iдэйна-палiтычнае выхаванне адбывалася не толькi на гераiчным мiнулым СССР i БССР. Харктэрнай з’явай азначанага перыяду была барацьба супраць “буржуазнай iдэалогii”, сутнасць якой (iдэалогii) трактавалася вельмi шырока – ад крытыкi КПСС да захаплення моладдзю поп-музыкай. Як вядома, гэтая барацьба не сцiхала яшчэ з ленiнскiх часоў, але новая яе хваля ўзнялася ў сувязi з падаўленнем сiламi Варшаўскага дагавору ў 1968 г. дэмакратычнага руху ў “брацкай” Чэхаславакii. Менавiта з канца 60-х у СССР па iнiцыятыве КПСС i на чале з ёй пачалася кампанiя маральнага i фiзiчнага асуджэння “дысiдэнтаў” - ад Данiэля i Сiняўскага- да тройчы героя Сац Працы акад. Сахарава.

Адсутнасць галоснасцi, Тэлефоннае права, непадсуднасць камунiстаў.

Яшчэ ў 1957 г. у в. Бусы, Iванаўскага раёна адбыўся моцны пажар са шматлiкiмi ахвярамi, але пра гэта так i не было паведамлена ў друку.

У 1967 у Слуцку павiнен быў адбыцца суд над членам выканкама каму-нiстам i г.д., якi забiў чалавека. Натоўп у нек тысяч запатрабаваў забойцы смяротнай кары. У вынiку беспарадкаў будынак суда быў спалены, прычым мелiся ахвяры. Ужо у сувязi з гэтым 2 удзельнiкаў было асуджана да смерцi, 2 - па 15 год, 5 – па 10 год, 1 - дзевяць i 3 па 7. Усяго асудзiлi 70 чал. Не акцэнтавалi ўвагi на палiт змесце.

Усе падобныя звесткi старанна засакрэчвалiся: буйныя аварыi, буйныя ахвяры i г. д. Усё што звязвалася са злачынствамi камунiстаў — асоба сакрэт-на. Падыход тыповы для таталiтарнай сiстэмы, калi пад выглядам небяспекi iмперыялiст iдэалогii, засакрэчвалася тое, што кампраметавала сiстэму.

У 1969 пастанова ЦК КПСС “Аб павышэннi адказнасцi кiраўнiкоў орга-наў друку, радыё, тэлебачання,кiнематаграфii, устаноў культуры i мастацтва за iдэйна-палiт узровень публiкуемых мат-лаў i рэпертуару”. У сваю чаргу Бюро ЦК КПБ у сак 1969 зацвердзiла адпаведную пастанову.

Як i ў часы сталiншчыны, уся друкаваная прадукцыя трапiла пад жор-сткi цэнзурны нагляд “Главлита”. Продаж часопiсаў i газет з капiталiстыч-ных краiн быў жорстка рэгламентаваны: як правiла, азнаёмiцца з боль-шасцю з iх можна было ў спецаддзелах i толькi iдэалагiчным работнiкам.

Былi створаны моцныя

перашкоды

ў азнаямленнi савецкай грамадскасцi з дасягненнямi замежнага музычнага, выяўленчага i кiнамастацтва. Як правiла, легальна пабачыць або пачуць можна было толькi тыя творы, якiя не закраналi “палiтыкi”, “гвалту i разбэшчанасцi” у iх савецкiм ра-зуменнi або аўтары якiх сiмпатызавалi СССР цi з’яўлялiся камунiстамi. Характэрна, што для наменклатуры на гэты конт абмежаванняў не iснавала.

Уся iнфармацыя строга дазiравалася

. Многiя падзеi (cуд у Слуцку 1967, выбух футлярнага цэху радыёзавода) не абвяшчалiся. “Савецкiя земля-трусы - самыя цiхiя ў свеце”. Адсюль, цяга да ВВС, “Vоicе оf America” i не-давер да айчынных прэсы i ТV. Падпiска на газеты для камунiстаў абавязко-вая, для астатнiх - дабрахвотна-прымусовая.

Усё мастацтва, усе без выключэння грамадскiя навукi былi падкан-троль-ны адпаведным структурам КПСС i ператвораны ў сродак iдэалагiчнай ба-рацьбы.

На што ж скiроўвалася iдэалагiчная праца сярод насельнiцтваў

У першую чаргу на фармiраванне “новага чалавека”, крытэрыi якога бы-лi адбiты ў

“Кодэксе будаўнiка камунiзму”,

на ўсхваленне КПСС, “сацыялi-стычнага ладу жыцця” i г. д. Праблема агульначалавечых каштоўнасцей на-ват не прыгадвалася, а мiжнародны рух супраць парушэння правоў чалавека ў СССР трактаваўся тутэйшымi iдэалагiчнымi работнiкамi як iнспiраваны мiжнародным iмперыялiзмам. Варта адзначыць, што ў аз-начаны перыяд беларускае грамадства не вылучыла “дысiдэнтаў” або тых, хто хоць нейкiм чынам выказаў публiчную нязгоду з палiтыкай КПСС цi КПБ. Пры тагачаснай дзяржаўнай (дакладней, партыйнай) ма-наполii на сродкi масавай iнфармацыi i ўсе iншыя формы грамадскай жыццядзейнасцi гэта зрабiць было амаль немагчыма. Нават спробы асобных прадстаўнiкоў беларускай iнтэлiгенцыi надрукаваць неартадаксальныя думкi аб гiстарычным лёсе Беларусi i яго народа сутыкалi процiдзеянне з боку Iнстытутаў гiсторыi партыi, АН БССР, асобных навукоўцаў, такiх, як Абэцэдарскi, Залескi i iнш. Сваiмi “закрытымi рэцэнзiямi” на адрас iдэалагiчных структур i адкрытымi артыкуламi ў друку яны трэцiравалi Улашчыка, Ермаловiча, Прашковiча, Каханоўскага, чым не толькi перашкаджалi развiццю гiстарычнай навукi, але i скажалi яе, уцiскiваючы яе ў рэчышча “Краткого курса ВКП(б)”. Любыя спробы навуковага падыхо-ду да пытання аб паходжаннi беларусаў лiчылiся крамольнымi, бо маглi кiнуць цень на векавечную дружбу са “старэйшым братам”.

Малейшы адыход ад камунiстычных догмаў у нацыянальных пытан-нях бэсцiўся з самых высокiх трыбун. Так, на Красавiцкiм (1974 г.) Пленуме ЦК КПБ, якi разглядаў пытанне “Аб далейшым павышэннi дзейснасцi iдэйна-палiтычнай работы ў святле рашэнняў ХХIV з’езда КПСС” П. М. Машэраў сказаў: “Перад наяўнасцю такiх маштабных задач асаблiва вострымi стано-вяцца пытаннi партыйнай адказнасцi вучонага, выразнасцi яго светапогляд-ных, класава-палiтычных пазiцый. Аб гэтым даводзiцца нагадваць у сувязi з тым, што ў некаторых публiкацыях, у тым лiку аб народных паэмах “Энеiда навыварат”, “Тарас на Парнасе”, у працах аб Еўфрасiннi Полацкай, Сматрыц-кiм, Зiзанii, праявiлiся адгалоскi пазакласавага аб’ектывiзму, iдэалiзацыя асобных багасловаў як выдатных асветнiкаў”.

Акрамя таго Машэраў выказаўся супраць меўшага адбыцца ў тым жа годзе сiмпозiуму па праблеме этнагенезу беларусаў. Натуральна, што яго так i не адбылося. Такiм чынам, заместа сапраўднай гiсторыi народу навязваўся вульгарны iнтэрнацыяналiзм, а па сутнасцi, нацыянальны нiгiлiзм. Гiсторыя народа падмянялася гiсторыяй партыi, а адносiны да апошняй з боку народа ў лепшым выпадку рабiлicя ўсё больш абыякавымi.

Нельга забываць i таго фактару, што пры суцэльнай заiдэалагiзаванасцi тагачаснага жыцця

грамадства выказвала прыкметную апатыю

да ўсiх палiтычных мерапрыемстваў. Палiтычны канфармiзм грамадзян на публiцы (у час святкаванняў 1 мая, 7 лiстапада i г. д., у час сходаў i нарад) не перашкаджаў iснаванню i пашырэнню ў больш замкнёных яго колах (на працы, у ВНУ, дома) востра негатыўных ацэнак КПСС, КДБ, мiлi-цыi, савецкай сiстэмы i г. д.). У гэтым сэнсе, нельга блытаць уласцiвую беларусам талерантнасць i памяркоўнасць з палiтычнай лаяльнасцю тага-часнай камандна-адмiнiстрацыйнай сiстэме. Iншая справа, што ўсеўладдзе i агрэсiўнасць апошняй фiзiчна i маральна падаўляла ўвесь народ, пакi-нуўшы яму ролю статыстаў у вырашэннi яго ж лёсу.

Партыйны тэзiс аб “росквiце i зблiжэннi нацый” злавесна адбiўся на духоўным развiццi беларусаў, якое паступова губляла нацыянальную своеасаблiвасць i актыўна русiфiкавалася.

Не менш трагiчны лёс напаткаў i беларускае яўрэйства. Так, на пачатку 70-х на Беларусi, як зрэшты i паўсюдна ў СССР, пачалiся санкцыянаваныя ЦК КПСС наскокi на яўрэйскае насельнiцтва пад выглядам барацьбы з сiянiзмам. Праз некалькi гадоў у рэспублiцы з’явiлiся “навуковыя творы”, накшталт “Ползучей контрреволюции”. Адзiн з заказных удзельнiкаў распачатага палявання на “сiянiстаў” У. Бягун карыстаўся вялiкай папулярнасцю ў асобных колаў наша-га грамадства, асаблiва, тых, хто iмнуўся перакласцi сваю некампетэнтнасць у эканомiцы i палiтыцы, на “сiянiсцкiя падкопы”. Вядома, што гэта палiтыка, распачатая яшчэ ў царскiя часы, не прынесла гонару ЦК КПБ i мясцовай наменклатуры. Тым больш, што ў вынiку разгорнутай антыяўрэйскай кампанii ў друку, у дыскрымiнацыйнай кадравай палiтыцы i г. д. за межы БССР i СССР выехалi сотнi тысяч яўрэяў, у пераважаўшай большасцi людзей высокаадукаваных i высокаквалiфiкаваных.

Як ужо адзначалася, велiзарны ўплыў на грамадска-палiтычнае жыццё ў СССР аказвалi мiжнародныя падзеi, якiя, вядома, трактавалiся ў камунi-стычнай iнтэрпрэтацыi. З увядзеннем у 1979 г. савецкiх войск у Афганi-стан мiжнароднае становiшча СССР яшчэ больш пагоршылася, “жалезны занавес” зрабiўся яшчэ больш шчыльным. Мноства краiн байкатавала Алiмпiяду-80. Процiстаянне дзвюх сicтэм не зменшылася i пасля смерцi Брэжнева. У 1983 колiшнi прэзiдэнт Рэйган назваў СССР iмперыяй зла. Неўзабаве гэта фраза знайшла своеасаблiвае пацвярджэнне ў 1984, калi на Далёкiм Усходзе быў збiты паўднёвакарэйскi Боiнг з пасажырамi на борце. Такiм чынам, нават новае кiраўнiцтва КПСС i СССР у асобе Андропава (з лiст 1982 па люты 1984, былога старшынi КДБ) не магло адыйсцi ад ранейшых стэрэатыпаў у знешняй палiтыцы, абапiраючыся выключна на ваенныя сродкi. Характэрна, што i ва ўнутранай палiтыцы гэтыя метады з’яўлялiся адмiнiстрацыйна-сiлавымi. Праўда, пры Андропаве выявiлiся спробы павесцi барацьбу супраць карупцыi ў вышэйшых эшалонах улады (Шчолакаў), але пасля яго смерцi i прыходам да ўлады Чарненкi гэтая кампанiя сцiхла. Новы лiдэр партыi i дзяржавы таксама доўга не пражыў, а памёр у 1985 г.

Частыя перабраннi кiраўнiцтва з асяроддзя старых “верных марксiстаў-ленiнцаў, пераiменаваннi ў iх гонар гарадоў i iнш. устаноў, у лепшым выпадку, не спрыялi павышэнню аўтарытэту партыi, а з другога бо-ку, сведчылi аб пагаршэннi маральна-палiтычнага клiмату ў нашым грамадстве

Застойныя з’явы ў эканоміцы



Эканомiка краiны рабiлася ўсё больш затратнай. Так, 1 м3 драўнiны даваў у 2 разы менш прадукцыi, чым у ЗША; у 5 разоў менш, чым у ФРГ i ў 8 разоў менш, чым у Швэцыi. Здабываючая прамысловасць атрымлiвала 30% капiталаўкладанняў, а давала толькi 7% прадукцыi прамысловасцi.

Механiзм гаспадарання, якi склаўся ў канцы 20-х – 30- ыя гг., не спрыяў iнтэнсiфiкацыi эканомiкi i прыкметна саступаў заходнiм дзяржавам.

Стварылася сур’ёзная супярэчнасць памiж новымi магчымасцямi ў раз-вiццi прамысловасцi ў сувязі з НТП, i cастарэлымi адмiнiстрацыйна-каманд-нымi формамi i метадамi кiравання. Не апошнюю ролю ў гэтым адыгрываў i мiжнародны фактар: гонка ўзбраенняў, дапамога нацыянальна-вызваленчым рухам i Кампартыям, якая паглынала велiзарную частку бюджэту краiны.

  1. Слабыя ў параўнанні з Захадам тэмпы эканамічнага развіцця, які

развіваўся ва ўмовах дэмакратыі і капіталістычнага рынку

    • нізкая прадукцыйнасць працы

    • слабая фондааддача

    • вялікая энергаёмістасць прадукцыі

    • уціск камандна-адміністрацыйнай сістэмы

    • слабая зацікаўленасць працоўных у выніках сваёй працы

    • нізкі (у параўнанні з Захадам) узровень жыцця

“Зато мы делаем ракеты и покоряем Енисей,

А также в области балета мы впереди планеты всей”

Варта адзначыць перадавы характар беларускай прамысловасці і сельскай гаспадаркі. “Беларусь – зборачны цэх”.

У межах СССР роля БССР была вельмі важкай.

З’явы застою ў палітыцы



*манапольнае панаванне партыйнай вярхушкі (Палітбюро і ЦК КПСС) ва ўсіх сферах жыццядзейнасці савецкага грамадства

    • нязменнасць партыйнага кіраўніцтва (Брэжнеў, Андропаў, Чар)

    • адхіленне ад улады падаўляючай большасці насельніцтва

    • фактычная адсутнасць дэмакратычных правоў і свабод

    • узрастанне абыякавасці людзей да палітычнага жыцця

    • дыскрэдытацыя сацыялістычных каштоўнасцей

На Беларусі не назіралася істотнай сацыяльнай напружанасці. Памяркоўныя і талерантныя беларусы любілі Радзіму, Савецкую ўладу і жылі звычайнымі жыццёвымі клопатамі.
2010-07-19 18:44 Читать похожую статью
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • © Помощь студентам
    Образовательные документы для студентов.