.RU

Прыёмы мысленчай дзейнасці вучняў на ўроках гісторыі Беларусі ў VIII класе як сродак гістарыясофскага бачання мінулага

Прыёмы мысленчай дзейнасці вучняў на ўроках гісторыі Беларусі ў VIII класе як сродак гістарыясофскага бачання мінулага



Райко Даніл Мікалаевіч,

настаўнік гісторыі ДУА «Гімназія № 4, г. Гродна»

Змест



Актуальнасць дапаможніка для настаўнікаў і адукатараў

Раздзел I. Гісторыясофскі падыход да вывучэння сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі: пастаноўка мэты вучэбнага курса

Раздзел II. Прыёмы мысленчай дзейнасці: рэтраальтэрнатыўныя сцэнарыі, ідэальнае мадэляванне, гістарычная кампаратывістыка, «сустрэчнае цячэнне», вылучэнне таго, чаго няма

Раздзел III. Вывучэнне гісторыі ў кантэксце цэнтральнай мэты як спосаб авалодання прыёмамі мысленчай дзейнасці

Заключэнне

Спіс выкарыстанай літаратуры

Актуальнасць дапаможніка для настаўнікаў і адукатараў



Распрацоўка прыёмаў мысленчай дзейнасці на ўроках гісторыі выклікае ўстойлівую цікавасць як навукоўцаў-педагогаў, так і настаўнікаў, і з’яўляецца важным кампанентам навучальнага працэсу як сродак развіцця асобы, здольнай да творчага асваення не толькі вучэбнага матэрыялу, але і сацыяльна-культурнай рэчаіснасці. Таму развіццё мысленчай дзейнасці вучняў з’яўляецца актуальнай для дыдактыкі задачай, так як абумоўленна комплексам праблем, звязаных з выкладаннем гісторыі. У выкладанні гісторыі сёння адсутнічае канкрэтнае тэарэтычнае гістарыясофскае абгрунтаванне гістарычнага працэсу. Гісторыя выкладаецца без пэўнай ідэйнай асновы, якая магла б канцэптуалізаваць і мэтарацыянальна аформіць веды вучняў, надаўшы ім практычны сацыяльна-палітычны і сацыяльна-культурны сэнс. На думку аўтара, толькі тады, калі пэўны этап вывучэння гісторыі будзе аформлены канкрэтнай пазнавальнай задачай, сэнс якой суадносіцца з задачамі на другіх этапах вывучэння гісторыі, а ўсе такія задачы маюць актуальнасць для разумення сучасных сацыяльна-культурных працэсаў, – толькі ў такім выпадку можна гаварыць пра фарміраванне мысленчай дзейнасці вучняў, якая будзе мець канкрэтны практычны сэнс для разумення сучасных грамадскіх працэсаў і, такім чынам, з’явіцца галоўным навыкам, які засвойваюць вучні пры вывучэнні гісторыі. Мысленне ў кантэксце вырашэння пэўнай задачы вучэбнага курса гісторыі дазволіць вучням асэнсавана параўноўваць падобныя гістарычныя з’явы, вылучаць заканамерныя тэндэнцыі гістарычнага працэсу, ствараць ідэальныя пазнавальныя мадэлі, бачыць мінулае ў канцэпце не толькі рэальна здзейсненага, але і ў канцэпце гістарычных магчымасцяў, а таксама рабіць шырокія межцывілізацыйныя параўнанні, вылучаць фактары гістарычнага развіцця. Мысленчыя аперацыі ідэалізацыі, шматварыянтнага бачання гістарычнага мінулага дапамагаюць вучням рэалізаваць творчыя памкненні, засвойваць матэрыял як асабліва значныя і ўласна здабытыя веды, аформленныя ўменнем мысліць пэўным чынам.

Аўтар дадзенага метадычнага дапаможніка ставіць

мэтай

садзейнічаць настаўнікам гісторыі восьмых класаў сярэдніх навучальных устаноў у стварэнні вучэбнага курса з гісторыясофскім напаўненнем для развіцця мысленчай дзейнасці вучняў як практычнага сродка разумення не толькі мінулых, але і сучасных сацыяльна-культурных працэсаў.

Метадычны дапаможнік складаецца з трох раздзелаў. Першы – прысвечаны пастаноўцы мэты вывучэння сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі ў восьмым класе. У другім раздзеле змешчана апісанне асноўных прыёмаў мысленчай дзейнасці: стварэнне рэтраальтэрнатыўных сцэнарыяў, ідэальнае мадэляванне і інш. У трэцім раздзеле даюцца мэты ўрокаў для вучняў у кантэксце асноўнай мэты вучэбнага курса з апісаннем асаблівасцей урокаў. Таксама прыводзяцца канкрэтныя прыёмы мысленчай дзейнасці, якімі павінны авалодаць вучні.

Адрозненне ад існуючых аналагаў



Дыдактычны матэрыял дапаможніка з’яўляецца аўтарскім спосабам арганізацыі на ўроках у восьмым класе цэласнага мэтарацыянальнага бачання сусветнага гістарычнага працэсу ў XV – XVIII ст. і гісторыі Беларусі як часткі гэтага працэсу з выкарыстаннем прыёмаў мысленчай дзейнасці, заснаванных на варыятыўным бачанні гістарычных з’яў.

Адпаведнасць вучэбным праграмам



Дыдактычныя прыёмы дапаможніка грунтуюцца на вучэбнай праграме для агульнаадукацыйных устаноў.

Раздзел I.



Гісторыясофскі падыход да вывучэння сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі: пастаноўка мэты вучэбнага курса



Для таго, каб настаўнік змог паставіць мэту вывучэння матэрыялу па гісторыі ў гісторыясофскім кантэксце (філасофія гісторыі звяртае ўвагу на такія пытанні: сэнс гісторыі, рухаючыя сілы гістарычнага працэсу, грамадскі прагрэс і яго крытэрыі; адпаведна, на адказах на гэтыя пытанні павінна грунтавацца выкладанне гісторыі) важна ўзгадаць вызначэнне такога сацыялагічнага паняцця як

«прычынны фактар сацыяльнага развіцця»

у кантэксце матэрыялу, які вывучаецца ў восьмым класе.

На думку гісторыкаў, сучаснае сусветнае грамадства пачало фарміравацца ў XV – XVIII ст., калі ў краінах Заходняй Еўропы (Англіі, Францыі, Галандыі і некаторых іншых) адбыўся шэраг змен, пад уплывам распаўсюджання авечкагадоўлі, мануфактур, захопу калоній, з’яўлення буржуазіі і наёмных рабочых, геаграфічных «адкрыццяў», рэфармацыі і буржуазных рэвалюцый. Назавём гэтыя праявы жыцця Заходняй Еўропы

прычыннымі фактарамі

яе гістарычнага развіцця. Дзякуючы зменам, Заходняя Еўропа пачала ўплываць на развіццё іншых цывілізацый.

На думку сацыёлагаў, прычынны фактар гістарычнага развіцця складаецца з трох частак. Першая – рухаючыя сілы гістарычнага працэсу. Пад гэтым паняццем трэба разумець дзейнасць людзей і сацыяльных груп. Другая – гэта ўмовы, у якіх праяўляюць сябе рухаючыя сілы (інакш кажучы – гэта ўмовы, у якіх праяўляе сябе дзейнасць людзей і сацыяльных груп). Трэцяя – гэта ўнутраны ці знешні штуршок, які вызначае спецыфіку выніку дзейнасці людзей і сацыяльных груп у пэўных умовах.

Апіраючыся на паняцце «прычынны фактар», можна вылучыць пэўныя

ўмовы

развіцця Заходняй Еўропы, у якіх рэалізоўвалі сябе рухаючыя сілы.

Першая ўмова.

Прыродна-кліматычныя ўмовы. Дзякуючы натуральным умовам ў Англіі, паўночнай Італіі, Францыіі, Нідэрландах і асобных раёнах Германіі стала магчыма авечкагадоўля, так як выпас жывёлы ў гэтых раёнах Заходняй Еўропы магчымы дзевяць-дзесяць месяцаў у год. Гэта значыць, што час стойлавага ўтрымання свойскай жывелы быў, у параўнанні з Усходняй Еўропай (у тым ліку і з Беларуссю), нязначны, што патрабавала меншых працоўных затрат на ўтрыманне авечак. Таму ў канцы XV ст. у Заходняй Еўропе пачынаецца працэс «агароджвання», што дазволіць Марксу напісаць: «авечкі з’елі людзей».

Другая ўмова. Мануфактуры

. Штуршком да развядзення авечак стаў рост спажывецкага попыту на сукно. Таксама попыт на сукно прывёў да з’яўлення спачатку ў паўночнай Італіі, а затым і ў Англіі, Нідэрландах, Францыі мануфактур. Мануфактуры прывялі да з’яўлення багатых людзей – буржуа, якія адрозніваліся іншым менталітэтам ад дваран. Калі апошнія атрымоўвалі па спадчыне разам з тытулам і прывілеямі яшчэ і багацце, да нажывання якога яны не мелі прамога дачынення, то буржуа, не маючы сацыяльных і палітычных прывілеяў, мелі багацце, якое з’яўлялася вынікам іх непасрэдных працоўных намаганняў. Маючы багацце, здабытае ўласнай працай і талентамі, буржуазія пачынае фінансаваць дзеячоў Адраджэння, якія павінны ўсхваляць іх таленты, розум, працоўныя намаганні. Другім этапам эмансіпацыі буржуазіі стала рэфармацыя, далей Асветніцтва. Буржуазія, якая набірала эканамічную і ідэалагічную моц, афармлялася як грамадскі клас і разглядалася манархамі як праслойка грамадства, апора на якую зробіць манархію больш магутнай перад дваранствам. Так з’яўляюцца абсалютысцкія рэжымы.

Трэцяя ўмова. Каталіцкая царква, якая асуджала таварна-грашовыя аперацыі, ліхвярства.

У стане буржуазіі пад уплывам працоўнай дзейнасці фарміраваліся каштоўнасці, якія ўступалі ў сутыкненне з этыкай каталіцызму, што прывяло да падтрымкі імі рэфармацыйнага руху і ўзнікнення пратэстантызму, этыка якога спрыяла накапленню багацця.

Геапалітычныя ўмовы. Выход да мора і наяўнасць мноства канкуруючых краін у Заходняй Еўропе.

Еўрапейскія краіны пераходзяць да геаграфічных адкрыццяў. Тут важна адзначыць наяўнасць наступных умоў. Першая – свабодны выхад ў Атлантыку, другая – мноства дзяржаў на заходнееўрапейскім паўвостраве, якія спаборнічаюць паміж сабой. Цікава адзначыць, што пасля змены ўлады ў цэнтралізаваным Кітаі марская экспансія гэтай краіны скончылася па волі імператара, так як канкурэнтаў у Кітая, у адрозненне ад краін Заходняй Еўропы ў першай трэці XV ст., не было.

Акрамя апісаных умоў развіцця Заходняй Еўропы, важна вызначыць і спецыфіку ўнутраных і знешніх штуршкоў, якія вызначалі асаблівасці дзейнасці людзей і сацыяльных груп ва ўмовах Заходняй Еўропы.

Першы штуршок

– гэта рост попыту на сукно.

Другі штуршок –

заканчэнне рэканкісты.

Трэці штуршок

– турэцкія заваяванні на Міжземным моры.

Чацвёрты штуршок

– асуджэнне каталіцкай царквой таварна-грашовых адносін.

Пяты штуршок

– развіццё тэхнікі.

Выкарыстанне паняцця «прычынны фактар», у яго шматмерным сэнсе, дапаможа настаўніку зразумець, нават адчуць, асноўную ролю не гістарычнай неабходнасці, а ролю чалавека ў сацыяльна-культурным працэсе, якая здзяйсняецца ў пэўных умовах, пад уплывам канкрэтных знешніх і ўнутраных, для грамадства, штуршкоў, якія, у сваю чаргу, параджаюцца чалавечай дзейнасцю.

Афармленне вучэбнага матэрыялу праз сацыялагічную катэгорыю «прычынны фактар» дае разуменне гісторыі як пэўнага выніку чалавечай дзейнасці, якая пад час сваей рэалізацыі мела мноства альтэрнатыўных варыянтаў развіцця падзей. Так гісторыя пачынае быць для настаўніка, а праз яго і для вучняў, адкрытым шматварыянтным чалавекасаразмерным працэсам, які, у пазнавальных мэтах, можна мадэляваць.

Такім чынам,

першы ўрок

у восьмым класе трэба прысвяціць разгляду асноўных прычынных фактараў развіцця Заходняй Еўропы, назваўшы іх, для разумення вучнямі,

асноўнымі тэндэнцыямі развіцця,

апіраючыся на вучэбны матэрыял сёмага класа.

Мэта першага ўрока такая: пазнаёміць вучняў з асноўнымі тэндэнцыямі развіцця Заходняй Еўропы

. З першага параграфа вучэбнага дапаможніка прадукцыйна ўзяць толькі пункт 2 «Перыядызацыя новай гісторыі». Пункт 3, 4, 5 прадукцыйна разглядзець на выніковым абагульненні напрыканцы вывучэння курса па сусветнай гісторыі.

На першым уроку запаўняецца табліца з трох частак, дзе ў першай калонцы змяшчаюцца ўжо вядомыя вучням асноўныя фактары (тэндэнцыі) развіцця Заходняй Еўропы ў XIV-XV ст., у другой – у XVI-XVIII ст. Трэцяя частка запаўняецца на наступным уроку, зараз жа, на першым, ёй толькі даецца загаловак. Для жадаючых – апераджальнае дамашняе заданне – параграф 9.

Табліца для запаўнення на першым уроку



«Асноўныя тэндэнцыі развіцця Заходняй Еўропы ў XIV – XVIII ст.»



Асноўныя тэндэнцыі развіцця Заходняй Еўропы ў XIV-XV ст.:

Асноўныя тэндэнцыі развіцця Заходняй Еўропы ў XV-XVIII ст.:

Вынік

  1. Авечкагадоўля;

  2. мануфактуры;

  3. гандаль;

  4. буржуазія;

  5. Адраджэнне;

  6. геаграфічныя «адкрыцці».

  1. авечкагадоўля;

  2. мануфактуры;

  3. гандаль з калоніямі;

  4. буржуазія;

  5. Адраджэнне;

  6. Рэфармацыя;

  7. Асветніцтва;

  8. абсалютызм;

  9. буржуазныя;

рэвалюцыі;

10) прамысловая рэвалюцыя.



На

другім уроку

разглядаецца параграф 9 і асобна вылучаюцца паняцці: агароджванне, батракі, капітал, капіталізацыя прыбытку, першапачатковае накапленне капіталу, капіталіст (буржуа), наёмныя рабочыя, прамысловы пераварот (у гэтым паняцці асаблівую ўвагу вучняў трэба звярнуць на новую з’яву ў еўрапейскім грамадстве – развіццё навукі). Вельмі важна растлумачыць вучням, што буржуа – гэта новыя людзі для тагачаснага грамадства. Іх менталітэт прынцыпова іншы ў параўнанні з дваранамі, духавенствам. Менавіта буржуа стануць праваднікамі ўсіх змен не толькі ў еўрапейскім, але і ў сусветным грамадстве. Важна растлумачыць, чаму буржуа з’явіліся толькі ў Заходняй Еўропе.

Мэта другога ўрока для вучняў – паставіць мэту вывучэння гісторыі ў восьмым класе.



Напрыканцы ўрока запаўняецца табліца з першага ўрока. Падкрэсліваецца, што вызначаныя тэндэнцыі (прычынныя фактары) прывялі да капіталізму.

Асноўныя тэндэнцыі развіцця Заходняй Еўропы ў XIV-XV ст.

Асноўныя тэндэнцыі развіцця Заходняй Еўропы ў XV-XVIII ст.

Вынік

  1. Авечкагадоўля

  2. мануфактуры

  3. гандаль

  4. буржуазія

  5. Адраджэнне

  6. геаграфічныя «адкрыцці»

  1. авечкагадоўля

  2. мануфактуры

  3. гандаль з калоніямі

  4. буржуазія

  5. Адраджэнне

  6. рэфармацыя

  7. Асветніцтва

  8. абсалютызм

  9. буржуазныя рэвалюцыі

10) прамысловая рэвалюцыя

капіталізм

Мэта вучэбнага курса можа гучаць так:

выявіць на працягу вывучэння гісторыі ў восьмым класе, чаму ў Заходняй Еўропе стаў магчымы капіталізм, да якіх змен у грамадстве ён прывёў, а таксама, як развіццё капіталізму паўплывала на лёс людзей у другіх краінах і кантынентах.

Вывучэнне гісторыі Беларусі прадукцыйна весці ў еўрапейскім кантэксце як частку больш шырокага цэлага. Пачынаецца вывучэнне з пастаноўкі мэты вучэбнага курса. Яна павінна спалучацца з мэтай па сусветнай гісторыі. Вывучэнне гісторыі Беларусі пачынаецца з пастаноўкі такой

мэты для вучняў

:

як капіталізм Заходняй Еўропы паўплываў на сацыяльна-культурныя працэсы на Беларусі. Таксама трэба вызначыць, чаму на Беларусі не было капіталізму ў яго заходнееўрапейскім сэнсе.

На

першым уроку

настаўнік ставіць для вучняў мэту вывучэння курса гісторыі Беларусі. Што гэта дае? У першую чагу падкрэсліваецца месца і роля Беларусі ў еўрапейскай гісторыі. Як бы гэта банальна не гучала, але пры пастаноўцы мэты вучэбнага курса важна звярнуць увагу вучняў, што беларуская гісторыя з’яўляецца не часткай гісторыі Кітая, Індыі, Японіі, мусульманскіх краін, а менавіта часткай еўрапейскай гісторыі і родніць Беларусь з Еўропай хрысціянская традыцыя. А затым важна паказаць адрозненне Беларусі як сацыяльна-культурнага рэгіёна ад Заходняй Еўропы, вылучаючы прычынныя фактары развіцця першай, у параўнанні з другой. Таксама прадукцыйна для разумення асаблівасцей параўноўваць з Расіяй.

Нагадаем, што

прычынны фактар

складаецца з трох частак. Першая – рухаючыя сілы гісторыі. Гэта паняцце акцэнтуе ўвагу на дзейнасці людзей і сацыяльных груп. Другая – гэта ўмовы, у якіх рэалізуюць сябе людзі і сацыяльныя групы. Трэцяя – гэта ўнутраны ці знешні штуршок, які вызначае спецыфіку выніку дзейнасці людзей і сацыяльных груп у пэўных умовах.

Апіраючыся на паняцце «прычынны фактар», можна вылучыць пэўныя

ўмовы

развіцця Беларусі, у якіх рэалізоўвалі сябе рухаючыя сілы. Рабіць гэта будзем праз параўнанне з Заходняй Еўропай. Вылучым ўмовы, якія на Беларусі адсутнічалі, але былі ў Заходняй Еўропе, а таксама тыя ўмовы, якія мелі месца ў Беларусі, але адсутнічалі на Захадзе.

Першая ўмова. Прыродна-кліматычныя ўмовы.

У адрозненне ад Англіі, паўночнай Італіі, Францыіі, Нідэрландаў і асобных раёнаў Германіі, дзе стала магчыма авечкагадоўля, так як выпас свойскай жывёлы тут магчымы дзевяць-дзесяць месяцаў у год, на Беларусі прыродныя ўмовы менш спрыяюць прадукцыйнай сельскай гаспадарцы. На Беларусі працягласць сельгассезона – да шасці месяцаў. Пры гэтым беларускаму селяніну трэба было нарыхтаваць корм для шасцімесячнага стойлавага ўтрымання свойскай жывёлы. Пры такіх умовах жывёлагадоўля доўгі час не магла стать на Беларусі асноўным відам сельскай гаспадаркі, і таму нашыя землі абышлі жахі «агароджвання».

Другая ўмова. Мануфактуры

. Штуршком да развядзення авечак у краінах Заходняй Еўропы стаў рост спажывецкага попыту на сукно. Попыт на сукно прывёў да з’яўлення спачатку ў паўночнай Італіі, а затым у Нідэрландах, Англіі, Францыі, мануфактур. Мануфактуры прывялі да з’яўлення багатых людзей – буржуа, якія адрозніваліся іншым менталітэтам ад дваран. Маючы багацце, здабытае ўласнай працай і талентамі, але не маючы сацыяльных прывілеяў дваран, буржуазія пачынае фінансаваць дзеячоў Адраджэння, якія ўсхваляюць іх таленты, розум, працоўныя намаганні. Другім этапам эмансіпацыі буржуазіі стала рэфармацыя, далей Асветніцтва. Буржуазія, якая набірала эканамічную і ідэалагічную моц, афармляючыся як грамадскі клас, разглядалася манархамі Захада як праслойка грамадства, апора на якую зробіць манархію больш магутнай перад дваранствам. Так з’яўляюцца абсалютысцкія рэжымы.

У Беларусі мануфактуры пачалі з’яўляцца толькі ў першай палове XVIII ст. Іх уладальнікамі былі не буржуа, а магнаты, і працавалі на іх не наёмныя рабочыя (батракі, якія вымушана гублялі сувязь з зямлей пасля «агароджвання»), а прыгонныя сяляне. Адпаведна на Беларусі не аформіўся клас «новых людзей» – буржуазіі, якія б маглі арганізаваць сацыяльна-культурныя і сведапоглядныя пераўтварэнні. Такія духоўныя з’явы, як рэфармацыйны рух і Асветніцтва, на Беларусі мелі апору сярод магнатаў і часткі шляхты. У адрозненне ад Захаду, мануфактуры на Беларусі выраблялі не тавары масавага спажывання, а прадметы раскошы. Невялікі попыт на такія тавары не стымуляваў развіццё вытворчасці, што з’яўлялася фактарам стабілізацыі грамадства.

Трэцяя ўмова. Увядзенне прыгону.

Адной з галоўных падзей гісторыі Беларусі XVI ст. стала ўвядзенне фальваркава-паншчыннай сістэмы. Попыт на хлеб, лён, каноплі і пяньку на Захадзе, калі асобныя краіны пачалі геаграфічныя «адкрыцці», прывёў да таго, што ва Усходняй Еўропе прыгон робіцца больш моцным.

Чацвёрты фактар.

Каталіцкая і праваслаўная царква.

Адсутнасць буржуазіі на Беларусі прывяла да таго, што рэфармацыйны рух, прынесены з Захаду, не падарваў каштоўнасці (і пазіцыі) традыцыйнага хрысціянства.

Геапалітычныя ўмовы.

Беларусь, у адрозненне ад заходнееўрапейскіх краін, з’яўляецца кантынентальнай краінай. Цэнтр сусветнай цывілізацыі паэтапна перамяшчаўся ад Міжземнага мора да Атлантыкі. Балтыйскае мора – гэта рэгіянальнае мора. Гісторыя паказала: ніводная краіна на яго берагах не прымала актыўны ўдзел у каланіяльных захопах.

З-за свайго геапалітычнага становішча Беларусь стане арэнай войн паміж дзяржавамі, якія жадалі ўмацавацца на берагах Балтыкі. Аслабленне ВКЛ пад час Лівонскай вайны прымусіла яго да Люблінскай уніі.

Акрамя апісаных умоў развіцця Беларусі, важна вызначыць і спецыфіку ўнутраных і знешніх штуршкоў, якія вызначалі асаблівасці дзейнасці людзей і сацыяльных груп ва ўмовах Беларусі.

Першы штуршок

– гэта рост значэння Балтыйскага мора, пачынаючы з XVI ст., як важнага гандлёвага шляху ў Заходнюю Еўропу, якая ў тэты час пачынае геаграфічныя «адкрыцці» і робіцца надзвычай выгадным гандлёвым партнёрам.

Другі штуршок –

рост попыту на хлеб у Заходняй Еўропе.

Трэці штуршок

– утварэнне Рэчы Паспалітай.

Чацвёрты штуршок

– супрацьстаянне шляхты ВКЛ і Польшчы.

Такім чынам, вывучэнне сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі ў восьмым класе становіцца мэтарацыянальным і атрымоўвае гісторыясофскае афармленне, што дазволіць звярнуць увагу вучняў на такія пытанні: сэнс гісторыі XVI-XVIII ст., рухаючыя сілы гістарычнага працэсу, грамадскі прагрэс і яго крытэрыі. Адпаведна, у адказах на гэтыя пытанні будзе грунтавацца выкладанне гісторыі.

Раздзел II.



Прыёмы мысленчай дзейнасці: рэтраальтэрнатыўныя сцэнарыі, ідэальнае мадэляванне, гістарычная кампаратывістыка, «сустрэчнае цячэнне», вылучэнне таго, чаго няма



Прыёмы мысленчай дзейнасці, якія прапануюцца ў дадзеным дапаможніку, маюць сэнс, калі гісторыя выкладаецца ў кантэксце гісторыясофскай мэты. Апошняя задае структурнасць і забяспечвае мэтарацыянальны падыход. Гэта значыць, што і вучні, і настаўнік ведаюць што і для чаго вывучаюць. Пры такім веданні настаўнік можа арганізаваць на ўроку для вучняў ўмовы для суб’ектыўнага авалодання матэрыялам, выкарыстоўваючы прыёмы мысленчай дзейнасці, апісанне якіх прыводзяцца ніжэй.

I. Прыём рэтраальтэрнатыўнага мадэлявання



Тэма альтэрнатыўнасці ў вывучэнні гісторыі ўзыходзіць да гісторыка Эдуарда Майера і сацыёлага Макса Вэбэра. Яны распрацоўвалі пытанне: як склалася б гісторыя Еўропы, калі б персы атрымалі перамогу пры Марафоне, Саламіне, Платеях. Праблемам стварэння альтэрнатыўных сцэнарыяў рэальных гістарычных падзей з мэтай больш глыбокага разумення сэнсу і значэння апошніх, прысвечаны працы шматлікіх замежных з 1930-х гадоў і расійскіх аўтараў з 1991 года. Сярод іх даследаванні С. Хука «Калі б у гісторыі», Р. Фогеля «Чыгуначныя дарогі і эканамічны рост у ЗША», І.В. Бястужава-Лада «Некаторыя падыходы да філасофіі гісторыі на школьным уроку», «Расія: прыкладная рэтраальтэрнатывістыка», С.А. Экштута «Альтэрнатывы ў гістарычным працэсе і гісторыі культуры», М.Я. Гефтэра «Свет міроў: расійскі зачын», С.А. Емяльянава «Альтэрнатывы сацыяльна-эканамічнага развіцця ...» і многіх іншых.

Ретраальтэрнатывістыка (тэрмін уведзены І.В. Бястужавым-Лада) – гэта пабудова альтэрнатыўных сцэнарыяў развіцця рэальных падзей у мінулым з мэтай больш глыбокага іх разумення і стварэння прагнастычных мадэляў будучыні.

Распрацаваныя на яе аснове дыдактычныя прыёмы для ўрокаў, пазакласных форм работы і навукова-даследчай дзейнасці навучэнцаў уводзяць творчае, нестандартнае бачанне гістарычнага факту або з’явы, стварэнне яго альтэрнатыўнай мадэлі ў канцэпце «што, калі б ...». Строга лагічны шаблонны тып мыслення ў структуры выкладання, характэрны для прычынна-следчага бачання гістарычнай падзеі, дапаўняе працэдура гульні. Справа ў тым, што стварэнне альтэрнатыўнага сцэнарыя прадугледжвае дзеянне на асновах заканамернасці гульні: добраахвотнае падпарадкаванне правілам, пагружэнне на час гульні ў несапраўдны свет гістарычных магчымасцяў, які ўспрымаецца цалкам сур’ёзна. Гэта разнявольвае вучняў, натхняе да творчасці на ўроку. Але так як прадмет дадзенага пошуку – рэальныя і магчымыя варыянты развіцця гістарычных падзей, то ў «несур’ёзнасць» гульні дадаецца ўлік заканамернасцяў іх развіцця (напрыклад, існуюць заканамернасці вядзення вайны, прамысловай рэвалюцыі, рэвалюцыйных падзей і г.д.). Працэс аналізу структуры «рэчаіснасць – магчымае», такім чынам, праблематызуе гульнявое стаўленне як творчы гуманістычны працэс з мэтай разумення наступстваў адказнага/безадказнага выбару людзей.

Створаныя сцэнарыі павінны адпавядаць наступным крытэрам:

Рэалістычнасці

пры мадэляванні сцэнарыя важна ўлічваць толькі тыя альтэрнатывы, якія мелі месца ў рэальнай гістарычнай прасторы і часе і былі прадметам вольнага (ці не заўсёды вольнага) выбару дзеючых асоб

Лагічнасці

неабходна захаваць несупярэчлівасць уласцівых аналізаванай з’яве або падзеі прычынна-следчых сувязяў

Параўнальнасці

варта параўноўваць толькі параўнальнае, у канкрэтных гістарычных умовах

Альтэрнатыва, якую аналізуюць, павінна ўключаць у сябе некаторае мноства сцверджанняў, меркаванняў

альтэрнатыва, як дапушчальны варыянт, павінна быць дастаткова абгрунтаванай з пункту гледжання патэнцыяльнай рэалізацыі; паколькі сама з’яўляецца віртуальна спраектаванай, дапускае пабудовы альтэрнатыў ад сябе, але па гістарычных мерках толькі на бліжэйшую будучыню, для мадэлявання якой дастаткова інфармацыі

Неабходна валоданне аптымальнай колькасцю базавых характарыстык аналізуемай з’явы ці падзеі

на іх аснове неабходна выяўляць шырокі спектр сувязяў аналізуемай з’явы ці падзеі, якія і з’яўляюцца асновай альтэрнатыўных магчымасцяў

Прапанаваная альтэрнатыва павінна грунтавацца на адноснай устойлівасці некаторых вызначальных сувязяў (заканамернасцяў, тэндэнцый) у любой гістарычнай сітуацыі

на аснове існавання спецыфічнай сувязі паміж падзеямі, мы мяркуем яе адпаведнасць эмпірычна ўстаноўленым заканамернасцям або тэндэнцыям

Пры стварэнні сцэнарыя робяцца высновы аб магчымай «гістарычнай будучыні» і на іх аснове – аб спецыфіцы разгледжанай рэальна адбытай падзеі (з’явы) – у гэтым і заключаецца сэнс рэтраальтэрнатыўных сцэнарыяў

але прагназуемая будучыня не павінна быць занадта аддаленай: гэта дазваляе пазбегнуць уліку вялікай колькасці новых элементаў і, адпаведна, усё большага спектру альтэрнатыў, што робіць апошнія плёнам чыстай выдумкі. Пры гэтым спецыфіка самой аналізаванай падзеі – асновы для рэтраальтэрнатыўных сцэнарыяў – размываецца, і зразумець яе становіцца вельмі цяжка

Стварэнне рэтраальтэрнатыўных сцэнарыяў праходзіць шэраг этапаў.

  1. На першым этапе разглядаюцца базавыя характарыстыкі з’явы ці падзеі, якая даследуецца.

  2. На другім этапе вызначаецца спектр сувязяў, якія праходзяць праз аналізуемую з’яву ці падзею.

  3. На трэцім этапе выяўляецца адпаведнасць спецыфічных сувязяй эмпірычна ўстаноўленым заканамернасцям ці тэндэнцыям.

  4. Чацвёрты этап – непасрэдна ствараюцца альтэрнатыўныя сцэнарыі.

Стварэнне гістарычных альтэрнатыўных сцэнарыяў ажыццяўляецца на прынцыпах гульні. У сваёй аснове прагназуемая будучыня не павінна быць занадта аддаленай як у часовым, так і геаграфічным кантэксце. Парушэнне гэтага правіла прывядзе да пустых мрояў на зададзеную тэму. Гэта не дапушчальна. Галоўная мэта прапанаваных дыдактычных прыёмаў – па сродках прагнозу больш глыбокае разуменне на аснове ўліку

сувязяў

і

заканамернасцяў

спецыфікі канкрэтнай гістарычнай падзеі ці працэсу.

Плюсы прапанаванай методыкі:

- пры стварэнні рэтраальтэрнатыўных сцэнарыяў актуалізуецца не толькі рацыянальнасць, але і інтуіцыя, дапускаецца верагоднасць памылкі: яе наяўнасць не абавязкова прыводзіць да памылковай высновы;

- пры стварэнні альтэрнатыўных сцэнарыяў падзеі (з’явы) выяўляецца больш інфармацыі, чым першапачаткова, адбываецца адкрыццё новых праблем і анталагічных схем;

- праца над рэтраальтэрнатыўнымі сцэнарыямі дазваляе апераваць настаўніку і вучню паняццямі «фактар гістарычнага працэсу», «гістарычная заканамернасць», «неабходнасць», «выпадковасць», «свабода выбару»;

- працэс пошуку гістарычнай альтэрнатывы падахвочвае параўноўваць, шукаць гістарычныя аналогіі;

- стварэнне рэтраальтэрнатыўных сцэнарыяў настаўнікам пры разглядзе новага матэрыялу стварае спрыяльнае асяроддзе для апераджальнага навучання: пры разглядзе высноў аб «гістарычнай будучыні», калі апошнія выходзяць за рамкі вывучанага матэрыялу, можна паведамляць «новыя факты»;

- выхаваўчая роля разгледжанага дыдактычнага прыёму складаецца ў фарміраванні шматмернага варыятыўнага бачання будучыні: калі альтэрнатывы былі ў мінулым, то яны ёсць і ў будучыні, але ператварэнне магчымасці ў рэальнасць залежыць ад адказнага дзейнага ўдзелу чалавека ў гістарычным працэсе. Гэта дапамагае ўбачыць гісторыю як працэс, у цэнтры якога чалавек, і як яе аб’ект (ён нясе на сабе цяжар пэўнай гістарычнай сітуацыі), і як яе суб’ект (ад яго выбару залежыць мера цяжару пэўнага моманту гісторыі). Так на першы план выступае духоўны свет асобы, якая знаходзіцца на раздарожжы, праблема адказнасці асобы перад гісторыяй;

- метад альтэрнатыўнага бачання мінулага правакуе адчуванне незавершанасці гісторыі гэтак жа, як адчувалі яе тыя, хто ствараў гісторыю, робячы выбар у гістарычным мінулым, і гэтак жа, як павінен адчуваць яе кожны чалавек, які не прэтэндуе на канчатковае разуменне ўсіх сэнсаў і законаў гісторыі.

Распрацоўка рэтраальтэрнатыўных сцэнарыяў на ўроках можа ісці ў рамках наступнага тэматычнага праблемнага поля.

1. Аналіз «страчаных магчымасцяў».



Дадзены кірунак стварэння рэтраальтэрнатыўных сцэнарыяў выкарыстоўваецца ў тым выпадку, калі сапраўды адбытае не з’яўляецца аптымальным. Крытэрам тут варта лічыць або выгоды тых, на каго (для каго) арыентавана падзея, або ступень яго адпаведнасці культурным асаблівасцям, а таксама заканамернасцям і тэндэнцыям палітычных, эканамічных, ваенных працэсаў, характэрных для дадзенага народа. Зыходзячы з канцэпта «заўсёды ёсць выбар», варта сярод мноства альтэрнатыў вылучаць той варыянт, рэалізацыя якога будзе найбольш эфектыўнай. Найпросты спосаб – супастаўленне рэальна адбытага і альтэрнатыўных варыянтаў.

2. «Аптымальны варыянт».



Процілеглым аналізу «страчаных магчымасцяў» з’яўляецца раскрыццё «аптымальнага варыянту». Пошук апошняга сярод альтэрнатыў спрыяе выяўленню не толькі схаваных матываў чалавечых учынкаў, адэкватнасці кіраўнічых эліт, але дазваляе ўбачыць той гістарычны «цэйт нот» у якім давялося прымаць рашэнне людзям. «Аптымальны варыянт» – гэта тое, што мы хацелі б бачыць у развіцці грамадства, гэта пэўны ідэал.

3. «Катастрафічнае мадэляванне».



Катастрафічным варта назваць супрацьлеглы рэальна адбытаму варыянт, які нясе вялізныя ахвяры і матэрыяльныя страты, у выпадку ажыццяўлення. Пры гэтым гістарычная рэальнасць разглядаецца як атрыманая «малой крывёй». «Катастрафічнае мадэляванне» выкарыстоўваецца пры аналізе альтэрнатыўнага заканчэння войнаў, альтэрнатыў аб’ектыўна наспелым і ажыццёўленым рэформам і таму падобнае. Актуалізацыя катастрафічнага «не рэалізаванага мінулага» не проста выяўляе станоўчыя бакі гістарычнай рэчаіснасці, але дапамагае адказаць на пытанне аб кошце рэальна здзейсненага.

4. Выяўленне значэння дзейнасці гістарычнай асобы ў пэўных умовах (тэорыя «апраўдання»).



«Тэорыя апраўдання» будуецца на магчымасці праверкі дзейнасці гістарычных заканамернасцяў праз пастаноўку пытання: «што, калі б удзельнікам (арганізатарам) падзей быў іншы чалавек/група асобаў?». Тут адбываецца сутыкненне заканамернасцяў і тэндэнцый дадзенага этапу гістарычнага працэсу з суб’ектыўнымі памкненнямі гістарычных персаналій: у адным выпадку аб’ектыўныя заканамернасці могуць пераадолець волю самога харызматычнага дзеяча і ён, ідучы супраць іх, церпіць фіяска, у іншых выпадках выяўляецца немагчымасць гістарычных дзеячаў «зрабіць інакш».

5. Выяўленне таго, што не магчыма.



Вобласць магчымага не бывае бязмежнай. Колькасць альтэрнатыў залежыць ад тых фактараў, якія ў дадзенай гістарычнай прасторы і часе ўключаны ў гістарычны працэс. Выяўленне немагчымага вызначае межы магчымага ў дзейнасці гістарычных асоб.

Канчатковая мэта пабудовы альтэрнатыўных сцэнарыяў – атрыманне пэўных урокаў з рэальнай гістарычнай падзеі. Уключэнне альтэрнатыўных варыянтаў у разгляд адбытага дапамагае пашырыць дыяпазон ацэнак, увесці прагназаванне, выбраць аптымальны (ці катастрафічны) варыянт і ўжо праз прызму яго вартасцей прааналізаваць падзейную рэчаіснасць. Апошняя для вучняў становіцца не проста вучэбна-праграмнай прымусовай рэальнасцю, але заахвочвае ставіць пытанне даследча-пошукавага творчага ўзроўню: у чым прычына менавіта такога зыходу? якая роля гістарычных асоб? Гістарычная рэальнасць ёсць плод выпадковасці ці неабходнасці?

II. Гістарычная кампаратывістыка



Гістарычная кампаратывістыка можа выкарыстоўвацца як асобны прыём, але прадукцыйна выкарыстоўваць яго пры стварэнні рэтраальтэрнатыўных сцэнарыяў. Гэты прыём можа быць прадстаўлены ў выглядзе дыялогу гістарычных падзей і/ або з’яў, у іх суаднясенні, якое адлюстроўвае асобныя і агульныя перадумовы, фактары, узровень інтэграцыі, асіміляцыі, ці, наадварот, размежавання параўноўваемых гістарычных з’яў. Кампаратывісцкі падыход зыходзіць з эмпірычнага даследавання «уплываў». Сутнасць кампаратывістыкі, ці інакш – параўнання, складаецца не проста з супастаўлення гістарычных фактаў для выяўлення адрозненняў і падабенства, але з устанаўлення залежнасці, ўзаемаабумоўленнасцей. Калі гістарычныя з’явы падобны па сваіх праявах, але пры гэтым не выяўлена ўплыву, то гэта таксама вынік. Падабенства без уплыву азначае выяўленне даследчыкам (у нашым выпадку – гэта вучань) гістарычнай заканамернай тэндэнцыі як пэўнай паўтаральнасці характаралагічных рыс пэўных з’яў у падобных сацыяльна-культурных умовах. Так, напрыклад, палітычныя рэвалюцыі ў рамках кожнай цывілізацыі праходзяць, паўтараючы адныя і тыя ж заканамерныя тэндэнцыі: рэвалюцыйная сітуацыя, рэвалюцыя, контррэвалюцыя.

IIІ. Выкарыстанне ідэальных тыпаў



Для таго, каб зразумець сутнасць пэўных сацыяльных з’яў, ствараецца іх ідэальная мадэль. Затым праводзіцца працэдура параўнання ідэальнай мадэлі і рэальнай з’явы. Несупадзенне ідэальнага тыпу са спецыфікай сацыяльнай рэальнасці служыць стымулам даследавання, падштурхоўвае вучняў выяўляць фактары, якія выклікаюць гэта несупадзенне. Адрозненне паміж сапраўдным ходам (працэсам) падзеі і яго ідэальна-тыповай канструкцыяй палягчае адкрыццё сапраўдных матываў або ўмоў, якія вызначаюць існуючую сітуацыю.

Пры выкарыстанні ідэальных тыпаў павінны выконвацца наступныя ўмовы.

Першая: «аб’ектыўная магчымасць».

Склад ідэальнага тыпу і спосаб злучэння яго элементаў не павінны супярэчыць сфарміраваным навуковым ведам. Калі выкарыстоўваецца паняцце «капіталізм» ў яго класічнай трактоўцы як феномен гісторыі Заходняй Еўропы для выяўлення рыс «капіталізму», напрыклад, у Старажытнай Грэцыі эліністычнага перыяду або ў эканамічным развіцці Русі перыяду Івана Грознага, ці на Беларусі ў першы перыяд Новага часу, то выкарыстоўваецца менавіта катэгорыя «капіталізм» з усімі яго адметнымі асаблівасцямі.

Другая: «прынцып адпаведнасці».

Павінна быць паказана і даказана аналагічнасць элементаў ідэальнага тыпу і элементаў ў вывучаемай з’яве на аснове прынцыпу падабенства

Трэцяя: «прынцып шматмернасці».

У залежнасці ад мэт параўнання, можна паказаць элементы капіталізму ў старажытных грэкаў, элементы феадальных адносін, выявіць зародкі монатэізму і г.д. Пры выкарыстанні ўсёй сукупнасці, напрыклад, паняццяў фармацыйнага падыходу, можна стварыць шматмерную мадэль вывучаемага грамадства, адзначыць яго складанасць, выяўляючы розныя тыпы сацыяльных адносін і культурнага жыцца.

IV. Выяўленне «сустрэчнага цячэння»



Ніякая запазычанасць немагчыма без наяўнасці ў успрымаемага боку «сустрэчнага руху думкі». Гэта значыць тэндэнцыі, аналагічнай успрыманай. Выяўленне гэтых тэндэнцый – сутнасць дадзенага прыёму.

Выяўленне «сустрэчнага цячэння» дазваляе разгледзець патэнцыял развіцця вывучаемай краіны ў пэўны перыяд, выявіць памылкі ў развіцці і спосабы іх ліквідацыі (іншымі словамі – намеціць шляхі развіцця).

V. Выяўленне таго, чаго няма



Для таго, каб зразумець асаблівасць той ці іншай гістарычнай з’явы, часта трэба паставіць пытанне не толькі аб існуючых аб’ектах і суб’ектах, асаблівасцях іх функцыянавання, але і аб тым, што адсутнічае ў разглядаемай з’яве. Для вылучэння адсутнасці трэба паглядзець, дзе, у якога народа і ў які час існавалі сходныя ўмовы і прычыны дзейнасці людзей, і параўнаць дзве з’явы праз прыём гістарычнай кампаратывістыкі. Параўнанне дасць магчымасць заўважыць адсутнасць якога-небудь элемента ў першапачаткова разглядаемай з’яве. Тады можна паставіць пытанне аб прычынах адсутнасці, а таксама аб тым, як маглі развівацца падзеі, калі б гэты элемент прысутнічаў.

Раздзел III.



Вывучэнне гісторыі ў кантэксце цэнтральнай мэты як спосаб авалодання прыёмамі мысленчай дзейнасці



Аўтар перакананы, што галоўныя ўменні вучняў, якія яны асвойваюць на ўроку гісторыі – гэта прыёмы мысленчай дзейнасці на аснове вучэбнага матэрыялу. Засвоіць прыёмы мыслення значыць суб’ектыўна асвоіць матэрыял праз пэўныя мысленчыя маніпуляцыі з ім.

Эфектыўнасць засвойвання мысленчых прыёмаў і, праз іх, авалоданне матэрыялам урока залежыць ад увязкі мэты ўрока і цэнтральнай мэты вучэбнага курса.

Для арганізацыі прадукцыйнай працы вучняў па дасягненню мэты вывучэння гісторыі Беларусі

(як капіталізм Заходняй Еўропы паўплываў на сацыяльна-культурныя працэсы на Беларусі, чаму на Беларусі не было капіталізму ў яго заходнееўрапейскім сэнсе),

прадукцыйна разглядаць вучэбны матэрыял па блоках.

Нумар і назва блока

Матэрыял вучэбнага дапаможніка

Блок № 1



Гаспадарка на тэрыторыі Беларусі другой палове XVI – першай палове XVII ст. Зараджэнне капіталістычных адносін.

§ 6; 7.

Блок № 2



Утварэнне Рэчы Паспалітай. Ваенна-палітычнае становішча Рэчы Паспалітай у сярэдзіне XVI - пачатку XVII ст.

§ 1; 2; 3; 4, с. 17-20; 5, 4, стар. 20.

Блок № 3



Сацыяльна-эканамічныя асаблівасці развіцця Рэчы Паспалітай у другой палове XVII – другой палове XVIII ст.

§ 16, стар. 80 (першы абзац), стар. 85 (апошні абзац), стар. 86 (першы абзац); 17; 18.

Блок № 3



Традыцыйнае хрысціянства ў Беларусі, рэфармацыйны і контррэфармацыйны рух у пачатку XVI – першай палове XVII ст.

§ 8; 9; 10.

Блок № 4



Войны і канфлікты на беларускіх землях XVII – першай палове XVIII ст.

§ 12; 13; 14.

Блок № 5



Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай у другой палове XVII – другой палове XVIII ст.

§ 15; 23; 26, 20, стр. 116-118; 22; 24; 25.

Блок № 6



Культурнае жыцце на Беларусі ў сярэдзіне XVI – другой палове XVIII ст.

§ 11; 19; 20, стр. 113-116, 21; 28; 27.

Ніжэй змешчаны тэмы ўрокаў згодна блочнай структуры. Да кожнага ўрока ставіцца прыкладная мэта і паказана прымяненне прапанаваных аўтарам прыёмаў мысленчай дзейнасці. Іх выкарыстанне не азначае адмены традыцыйнага ўрока і разнастайных метадычных прыёмаў. Наадварот, прапанаваныя аўтарам прыёмы мыслення эфектыўна прымяняць у спалучэнні з тэхналогіямі крытычнага мыслення. Аднак урокі IX, XX, XXII рэкамендуем праводзіць, апіраючыся цалкам на прапанаваныя прыёмы мыслення.

УРОК II



2010-07-19 18:44 Читать похожую статью
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • © Помощь студентам
    Образовательные документы для студентов.